Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Бернд Штанге і яго асістэнт Харальд Ірмшэр прыляцелі ў Мінск пасля праведзеных у Нямеччыне калядных вакацыяў. Па звестках "Прессбола", Штанге падпісаў з Беларускай федэрацыяй футболу новы кантракт да 30 лістапада 2011 г.
Неўзабаве Штанге належыць даўкамплектаваць трэнерскі штаб зборнай дадатковымі памочнiкамі, вызначыцца са спарынг-партнёрам на 3 сакавіка - фіксаваную дату для таварыскіх матчаў у міжнародным календары ФІФА.
А 7 лютага Штанге будзе прысутнічаць у Варшаве на лёсаванні адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2012, якая вызначыць сапернікаў беларускай зборнай у кваліфікацыйнай групе.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY