147 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Врач — о симптомах хламидиоза и том, как им можно заразиться
  2. АНТ: «Ціханоўскія атрымалі долю ў кампаніі сям'і Бабарыкі задоўга да выбараў». Глядзім дакументы
  3. В выходные чуть потеплеет, на следующей неделе — похолодание и дожди
  4. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  5. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  6. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  7. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  8. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  9. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно
  10. Переговоры с Мишустиным и новые законы. Что происходит в Беларуси 16 апреля
  11. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  12. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  13. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики
  14. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке
  15. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  16. Премьер-министр России в Минске: налоговая интеграция и анонс встречи Лукашенко и Путина
  17. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  18. Суд приговорил музыканта Тиму Белорусских к двум годам «домашней химии»
  19. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  20. «Вы будете петь вместе с ангелами, и твой голос будет звучать, как всегда, ярко». В Минске простились с Леонидом Борткевичем
  21. «Падает мотивация платить налоги». Белорусы плохо разбираются в бюджете. Вот к чему это может приводить
  22. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  23. «Однажды ночью мой грузовик ограбили». История Натальи, которая в 40 лет стала дальнобойщицей
  24. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  25. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  26. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  27. Разбираемся с подержанными «китайцами». Что интересного можно купить?
  28. Дух захватывает. Что видно с крыши в центре Минска, где сегодня презентовали высотный огород?
  29. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  30. «Это недопустимо». Григорий Василевич — об идее ограничить возраст для голосования 70 годами


Зміцер Панямонаў,

Апроч таго хакеісты збіраюцца прапагандаваць беларускую мову, а ў якасці шоўменаў на спартовыя спаборніцтвы запрашаюць вядомых дыджэяў і вядоўцаў рок-канцэртаў.

Адзіны ў Кантынентальнай хакейнай лізе беларускі клуб “Дынама-Мінск” вырашыў цалкам змяніць падыход да аздаблення матчаў са сваім удзелам. Хакеісты зрабілі стаўку на рок-н-рол і беларускую мову. Пра гэта Еўрарадыё расказала прадстаўніца клуба Юля Ўласава.

Юля Ўласава: “У КХЛ гуляюць тры клубы “Дынама”: “Дынама-Масква”, “Дынама-Рыга” і “Дынама-Мінск”. Мы выдатна разумеем, што мы ўсе “Дынама”, але кожны з нас нечым адрозніваецца. Чым “Дынама-Мінск” адрозніваецца ад “Дынама-Масква” альбо “Дынама-Рыга”? Тым, што яно мінскае, і тым, што яно беларускае. Менавіта таму мы ўсё больш і больш будзем прасоўваць беларускамоўнасць. Што ж тычыцца рока, хакей - гэта спорт суровых мужчын. Суровыя мужчыны значна больш асацыююцца з рокам, чым з поп-музыкай”.

Але, кажа, рашэнне гэтае не было спантанным. Яшчэ летась хакейны клуб правёў апытанне сярод фанатаў і высветліў, што падчас матчаў яны хацелі б чуць “Краму” і N.R.M., а не Ірыну Дарафееву, напрыклад.

Юля Ўласава: “Мы вельмі пазітыўна ставімся да Ірыны Дарафеевай, але мы прааналізавалі, колькі адсоткаў мужчын і колькі жанчын сярод нашых фанатаў. Гэта ўсё ж больш мужчыны і больш моладзь. Якім, я вас упэўніваю, бліжэй рок-музыка. Летась мы апытвалі наш фан-сектар, якую музыку яны хацелі б чуць, - і большасць называлі менавіта беларускіх музыкаў”.

У клубе нават ужо склалі спіс гуртоў, якія хацелі запрасіць выступіць у перапынках хакейных матчаў, і песень, якія б натхнялі хакеістаў на перамогу. Засталося толькі ўдакладніць усе нюансы з самімі музыкамі. Каб ведаць іх стаўленне да гэтага і не парушыць аўтарскія правы ў выпадку з выкарыстаннем іх песень.

Юля Ўласава: “У нас ёсць спіс гуртоў, з якімі мы б хацелі дамовіцца на выступ. Але тут, зразумела, усё залежыць ад грошай, ад апаратуры. Што тычыцца песень, то ў гэтым спісе ёсць песні Аляксандра Памідорава, кампазіцыі гуртоў “Сьцяна”, N.R.M, “Уліс”, “Ляпіс Трубяцкой”. “Крама”, безумоўна. “Крама” і “Палац” у нас будуць гучаць дакладна”.

Еўрарадыё даведалася, як музыкі ставяцца да магчымасці выступу на лядовай пляцоўцы і да таго, каб іх песні гучалі падчас хакейных матчаў.

Лідэр N.R.M Лявон Вольскі расказаў пра тое, што кавалак песні “Гадзючнік” ужо гучаў на матчы “Дынама”. І ён не мае нічога супраць гэтага.

Лявон Вольскі: “Мне ўжо казалі, што падчас матчу “Дынама” і нейкага там яшчэ, я не вельмі добра разбіраюся ў хакеі, ужо гучаў “Гадзючнік”. У якасці спартовага гімну прыпеў гучаў, што “ўсё роўна мы пераможам”. Яно даволі прыкольна, мне спадабалася. Хай спартоўцы карыстаюцца, можа сапраўды натхніць на перамогі. Я ж не супраць таго, каб беларускі спорт перамагаў - толькі за! Рукамі, нагамі і ўсім астатнім”.

Не бачыць ён нічога дрэннага і ў тым, каб падбадзёрыць хакеістаў энергетыкай жывога канцэрта. Можа, кажа, гэта іх падштурхне да таго, каб усіх “парваць”.

Добра ставіцца да таго, што песні “Улісу” будуць гучаць падчас матчаў, і лідэр гурта Слава Корань. Але сумняваецца, што арганізатары здолеюць стварыць неабходныя ўмовы для жывога рок-канцэрта на хакеі.

Слава Корань: “Калі камусьці падабаецца “Уліс” - няхай гучаць песні. Але вельмі цяжка зрабіць выступ падчас матчу. Я не ведаю, як гэта магчыма. Але тэарэтычна я не супраць выступіць. Толькі трэба дакладна зразумець, як гэта магчыма і як гэта будзе”.

Дарэчы, “Дынама” збіраецца не толькі ўпрыгожыць хакей рок-н-ролам, але і памяняць вядучых на матчах. Ужо некалькі разоў ля мікрафона на лядовай пляцоўцы працаваў праграмны дырэктар радыёстанцыі “Радиус FM” Уладзімір Богдан. Зараз ідуць перамовы з Аляксандрам Памідоравым, якога аматары беларускага рока бачылі ў якасці вядучага на сцэне фестывалю “Басовішча”.
-10%
-20%
-10%
-40%
-12%
-30%
-25%
-25%
-16%
-15%
-20%