149 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей
  2. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  3. Белорусская и российская стороны высказались о задержании Зенковича и Федуты. Какие вопросы остались
  4. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  5. «Все оказались в выигрыше». Эксперты — о «предотвращении переворота» в Беларуси и роли России в этом
  6. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво. Мнение
  7. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте»
  8. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  9. В ФСБ России рассказали подробности «дела о планировавшемся в Беларуси перевороте»
  10. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  11. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  12. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  13. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  14. «Врач говорил: «Вам лучше второго ребенка родить». История Юрия, воспитывающего ребенка с аутизмом
  15. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  16. От выстрелов под Лиозно до погреба в Гомельской области. Как «покушались» на Лукашенко
  17. Госдеп назвал ложными заявления о причастности США к попыткам устранения Лукашенко
  18. Автозадачка на выходные. Попробуйте разгадать секрет тайного знака японских водителей
  19. Как вовремя заметить предвестники алкоголизма? Главное о здоровье за неделю
  20. «Банк умыл руки». Помните историю с изъятием ценностей из ячеек Белгазпромбанка? Спросили, вернули ли их
  21. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  22. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  23. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  24. Захарова: Запад хотел «перекрыть» информацию о готовящемся в Беларуси перевороте заявлениями Праги
  25. Что происходит с ИП, которым хотят поднять налоги и взносы: теряют рынок, падает товарооборот
  26. Свежая статистика по COVID-19 в стране: сколько новых случаев коронавируса за сутки
  27. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  28. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  29. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  30. Мы вам — факт о стране, а вы нам ее называете. Тест: Беларусь, Туркменистан, КНДР или США?


Міхась Мошын,

Апошнім часам беларускіх аматараў футбола праследуюць адны расчараванні. Усе чатыры клубы, якія прадстаўлялі Беларусь у еўракубках, хуценька адтуль вылецелі. (Толькі БАТЭ мае шанc суцешыцца ў турніры рангам ніжэй.) Следам за імі цяжкі ўдар па шматгадовых спадзяваннях айчынных заўзятараў нанесла нацыянальная зборная, якая саступіла дома харватам - 1:3.

НАШ УЗРОВЕНЬ - СЕЛЬСКІ

Першы кваліфікацыйны раунд Лігі Еўропы, які прыйшоў на змену Кубку УЕФА, сталічныя клубы прайшлі са скрыпам. МТЗ-РІПА перамог дома чарнагорскую “Суцьеску” толькі ў дадатковы час. Мінскае “Дынама” ў гасцях забіла македонскай “Рэнове” гол з пенальці, які гаспадары палічылі прыдуманым. Абедзве балканскія дружыны знаходзіліся на стадыі перадсезоннай падрыхтоўкі і былі вельмі далёкія ад аптымальных кандыцый, у той час як у нас чэмпіянат быў у поўным разгары. Пры гэтым гаворка вядзецца пра каманды з невялікіх гарадкоў малых краін. “Суцьеска” прадстаўляе Нікшыч, другі па значнасці горад Чарнагорыі з 60-тысячным насельніцтвам. “Рэнова” дык зусім з сяла Чэпцішча. Нашы ж клубы сталічныя, з самага цэнтра Еўропы...

Ліга Еўропы. I кваліфікацыйны раунд
МТЗ-РІПА (Мінск) - Суцьеска (Чарнагорыя)1:1, 2:1
Дынама (Мінск) - Рэнова (Македонія)2:1, 1:1


У другім крузе беларусы змагаліся з мацнейшымі апанентамі і адразу пасыпаліся. За выняткам БАТЭ, які саступіў пазней сціпламу латвійскаму “Вентспілсу”.

Ліга чэмпіёнаў. II кваліфікацыйны раунд
БАТЭ (Барысаў) — Македонія (Скоп’е, Македонія)2:0, 2:0

Ліга Еўропы. II кваліфікацыйны раунд
 МТЗ-РІПА (Мінск) — Металург (Данецк, Украіна)0:3, 1:2
 Дынама (Мінск) — Тромсе (Нарвегія) 0:0, 1:4
 Нафтан (Наваполацк) — Гент (Бельгія) 2:1, 0:1

Ліга чэмпіёнаў. III кваліфікацыйны раунд
 БАТЭ (Барысаў) — Вентспілс (Латвія) 0:1, 2:1


І гэткая сітуацыя паўтараецца з годa ў год. Толькі ў мінулым сезоне БАТЭ бліснуў, аднак працягу не было.

ЧАМУ НАШЫ КЛУБЫ ТАКІЯ СЛАБЫЯ?

Ды і ці можна назваць іх клубамі ў агульнапрынятым сэнсе? Сумарны бюджэт усіх калектываў беларускай вышэйшай лігі раўназначны бюджэту сярэдняга клуба расійскага чэмпіянату. Істотна папоўніць скарбонку кіраўнікі айчынных клубаў не ў стане. Яны моляцца на прэзідэнцкі ўказ, які спрыяе спонсарскім укладанням і тэрмін дзеяння якога рэгулярна працягваецца.

Прафесійныя ж футбольныя клубы за мяжой - буйныя бізнес-прадпрыемствы са змяшанай формай уласнасці. Іх гадавы бюджэт вылічаецца дзесяткамі мільёнаў долараў. Шараговыя заўзятары могуць быць уладальнікамі акцый роднага клуба. Гэтак, у мюнхенскай “Баварыі” больш за 140 тысяч сяброў клуба. На заходнееўрапейскіх клубных сайтах можна атрымаць інфармацыю пра іх уладальнікаў і ўласнасць. Да прыкладу: сайт лонданскага “Арсенала” ў раздзеле “Уласнасць і фінансы” паведамляе:

“Арсенал Холдынг” выкарыстоўваецца як неабмежаваная публічная кампанія... З 24 верасня 2007 года рынкавая капіталізацыя “Арсенала” ацэньваецца ў 622,2 млн фунтаў... Рада дырэктараў “Арсенала” трымае 45% акцый клуба. Самыя вялікія трымальнікі акцый - Дэні Фізман (лонданскі алмазны дылер) і Ніна Брэсвел-Сміт (жонка ўнука былога старшыні сэра Брэсвела-Сміта), якія маюць 24,1% і 15,9% адпаведна...”.

Нават з гэтай невялікай інфармацыі можна зрабіць выснову: вялікі футбол - гэта вялікі бізнес. У поспеху футбольнага клуба зацікаўлены і буйныя камерсанты, і тысячы дробных уладальнікаў ягоных акцый.

У сённяшняй Беларусі падобнае немагчыма - у нас практычна адсутнічае рынкавая эканоміка. Дзяржава моцна трымае ў руках вытворчыя магутнасці і эканамічныя актывы. Менавіта таму дагэтуль не створана Прафесійная футбольная ліга. Пакуль беларускі футбол непрафесійны, цалкам падкантрольны дзяржаве, у нашых клубаў і зборнай няма ніводнага шанса прабіцца ў сусветную футбольную эліту.

-10%
-15%
-20%
-50%
-65%
-40%
-51%
-20%
-20%
-25%