У паўфінал парнага разраду "Ралан Гарос" выйшла беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка разам з расіянкай Аленай Весніной. У панядзелак яны абыгралі кітаянак Янь Цзы і Жы Чжэн - 6:4, 4:6, 6:2.
Наступнымі саперніцамі беларуска-расійскага дуэта будуць пераможцы супрацьстаяння Агнешка Радваньска/Урсула Радваньска (Польшча) і Сю-Вей Хсье/Шуай Пен (Тайвань/Кітай), паведамляе сайт gotennis.ru.
Нагадаем, што Азаранка выйшла ў 1/4 фінала адзіночнага разраду "Ралан Гарос", дзе сустрэнецца з першай ракеткай свету Дзінарай Сафінай з Расіі.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY