Афіцыйную прапанову "Барселоне" ў справе набыцця Аляксандра Глеба зрабіў французскі клуб "Ліён". Як адзначае расійскае выданне "Спорт-Экспресс" са спасылкай на іспанскую прэсу, былы чэмпіён Францыі мае намер пазмагацца за паўабаронцу зборнай Беларусі з "Баварыяй" і "Інтэрам".
Як вядома, Глебу не ўдалося замацавацца ў асноўным складзе "Барселоны", а на фінальны матч Лігі чэмпіёнаў з "Манчэстар Юнайтэд" яго нават не заявілі. Цяпер і беларус, і іспанскі клуб не хочуць працягваць супрацоўніцтва, піша "Спорт-Экспресс".
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY