Поддержать TUT.BY
143 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  2. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  3. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  4. Владимир Макей: «Сегодня никто не спорит, что Александр Лукашенко выиграл выборы»
  5. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  6. За сутки в Беларуси зарегистрировано 1175 новых случаев COVID-19
  7. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  8. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  9. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  10. БАТЭ в скандальном матче сумел уйти от поражения, «Шахтер» на 4 очка оторвался от преследователей
  11. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  12. Мининформ прекратил вещание телеканала Euronews в Беларуси
  13. Кого государство назвало причастными к террористической деятельности после выборов-2020? Инфографика
  14. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  15. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  16. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  17. «Хочу домой, кофе, лосося и котов пообнимать». После 15 суток вышли те, кого задержали 27 марта
  18. В 5 месяцев Соню парализовало, в 18 — она чемпионка, модель и едет от Беларуси на конкурс красоты
  19. Референдум в Кыргызстане: страна становится президентской республикой
  20. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  21. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  22. Сколько стоит тур на море в этом году и где можно отдохнуть в Беларуси? Интервью с экспертом туризма
  23. «Мифы о БЧБ». Минчанам пришли очень странные платежки за март
  24. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  25. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  26. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  27. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  28. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  29. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  30. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны


Даніла Стрыжак,

фото

Беларуская бадмінтаністка, якая збіраецца выступаць за зборную Польшчы, расказала Еўрарадыё пра сапраўдныя прычыны свайго ад’езду з Беларусі.

Нагадаем, што бадмінтаністка Вольга Конан раптоўна пераехала у Польшчу і заявіла пра тое, што будзе выступаць за зборную гэтай краіны. 19-гадовая спартсменка адмовілася падпісваць кантракт з Міністэрствам спорту Беларусі. У дакуменце не была прапісаная сума заробку.

Спартыўныя чыноўнікі пракаментавалі, што Вольга не толькі “зазвяздзілася” але і здрадзіла сваёй краіне. Еўрарадыё знайшло бадмінтаністку ў Нямеччыне. Там дзяўчына праходзіць падрыхтоўчыя моўныя курсы перад паступленнем у тамтэйшы ўніверсітэт.

Вольга расказала, навошта збіраецца мяняць грамадзянства, дзе хоча жыць і што думае пра беларускі бадмінтон.

Вольга Конан: “Я адчуваю сябе беларускай. Але, калі б я засталася ў Беларусі, мне прыйшлося б скончыць з бадмінтонам і паступіць у ВНУ ці заняцца яшчэ чым-небудзь. А мне вельмі хочацца гуляць. Мяркую, што хутчэй за ўсё буду выступаць за зборную Польшчы, бо не верыцца, што ў Беларусі нешта зменіцца”.

ЕРБ: “У нашым Міністэрстве спорту кажуць, што вы празмерна шмат ад іх патрабавалі…”

Вольга Конан: “Яны ўвогуле напісалі, што я патрабую невядома чаго і “зазвяздзілася”. Хоць я патрабавала папросту нармальных умоваў для трэніровак, і ўсё. Але трэніровак у мяне няма, трэнера няма, і яны не імкнуцца мне ў гэтым дапамагчы. А я хачу прагрэсу. Я прасіла міністэрства выпісаць у Беларусь кампетэнтнага замежнага трэнера, як гэта зрабілі палякі. Але яны толькі пасмяяліся: ім усё роўна”.

ЕРБ: “Але да Алімпіяды вас на Бацькаўшчыне падрыхтаваць здолелі. Вы ж дайшлі да 1/8 фіналу, прайгралі першай ракетцы свету…”

Вольга Конан: “Два гады да Алімпіяды я трэніравалася ў Нямеччыне, у міжнародным лагеры Саарбрукена. Там былі спецыялісты з Азіі, добрыя спарынг-партнёры. Мой узровень пайшоў угару. У Беларусі я не трэніравалася. Спадзявалася, што пасля Алімпіяды на Бацькаўшчыне пачнуць прыслухоўвацца да маіх патрэбаў, дапамагаць. Бо вынік быў вельмі добры”.

Нагадаем, Вольга прабілася ў 1/8 фіналу, дзе саступіла першай ракетцы свету. Апроч гэтага беларуска перамагла на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў, а сёння займае 38-ы радок у сусветным рэйтынгу. І мае ўсе шанцы выбіцца ў эліту сусветнага бадмінтону.

ЕРБ: “Няўжо вам зусім не дапамагалі ў Беларусі?”

Вольга Конан: “Калі ў мяне была аперацыя, мне нават накаленнік не купілі, нічым не дапамаглі”.

ЕРБ: “Аперацыя?…”

Вольга Конан: “У мяне парвалася крыжападобная звязка калена. Я пайшла да нашага доктара, зрабілі здымкі, ён сказаў: “Усё нармальна, можа быць, дзесьці маленькі разрыўчык. Адпачні месяц-два і пачынай трэніравацца”. Акурат стартаваў лагер у Саарбрукене. Я прыехала трэніравацца і не змагла, нага была нестабільная. Мяне адразу ж адвялі да нямецкага доктара, зрабілі здымкі. І высветлілася, што звязка парваная. Мне пашанцавала, у Нямеччыне мне зрабілі аперацыю, там я праходзіла рэабілітацыю. За ўсё заплаціла Міжнародная федэрацыя бадмінтона”.

ЕРБ: “Не можа быць, каб перад Алімпіядай вам з Беларусі нават вітаміны не выпісвалі…”

Вольга Конан: “Фармацэўтыкі не было ніякай. Колькі я пісала лістоў, каб выдалі медыкаменты. Трэніроўкі былі неверагодна цяжкія, без вітамінаў аніяк. Адказвалі, што не могуць выдаць медыкаменты з-за таго, што я ў Нямеччыне. Казалі, каб прыехала на месяцовыя зборы і пад гэта атрымаю медыкаменты. Але я не магла прыехаць, уся трэніровачная праграма пайшла б кату пад хвост, я б за гэты месяц развучылася б гуляць. Дома ўвогуле немагчыма было трэніравацца. Калі прыязджала на тыдзень, не было нават з кім паспарынгавацца. Замест бадмінтона я бегала кросы, хадзіла ў трэнажорную залу”.

ЕРБ: “У адным з інтэрв’ю вашая маці сказала, што часам і на турніры вы ездзілі за свой кошт…”

Вольга Конан: “Зазвычай дарогу аплочвала федэрацыя. Я прывозіла выкарыстаныя білеты, мне вярталі грошы. Але часам, калі, напрыклад, білет замаўляўся праз інтэрнет, казалі: “Ён выглядае падазрона, аплачваць не будзем”. Часам здаралася, што дарога каштавала 200 еўра, а мне вярталі толькі палову”.

Надзея Лазараўна, мама Вольгі, паскардзілася Еўрарадыё на нізкія заробкі, якія дачка атрымоўвала ад Мінспорту.

Надзея Лазараўна: “Яна зарабляла 540 тысяч беларускіх рублёў. Толькі пяць месяцаў перад Алімпіядай выходзіў мільён васемсот тысяч”.

ЕРБ: “А чаму дачка хоча выступаць за Польшчу, а не за Германію, напрыклад?” - цікавімся ў маці бадмінтаністкі.

Надзея Лазараўна: “Перад вачыма прыклад былой лепшай бадмінтаністкі Беларусі Надзеі Касцючык, якая таксама пераехала выступаць за Польшчу. Гэта перспектыўная зборная, там да спартсменак ставяцца вельмі добра. А займаецца з палякамі містэр Кім, карэйскі трэнер, які яшчэ ў Германіі рыхтаваў Вольгу да юніёрскага чэмпіянату Еўропы”.

ЕРБ: “Калі наведаеце Брэст, прыедзеце ў госці да сваёй сям’і?” - зноў вяртаемся да размовы з Вольгай Конан.

Вольга Конан: “Я пакуль баюся. Можа, мяне выпусцяць назад з Беларусі, а, можа, і не. Міністр спорту Грыгараў пагражаў: “Мы будзем ісці на крайнія меры”. Што гэта за “крайнія меры”, я ўявіць не магу”.

ЕРБ: “А ў Польшчу калі прыедзеце і што ўвогуле робіце ў Нямеччыне”.

Вольга Конан: “Я цяпер наведваю інтэнсіўныя курсы нямецкай мовы. Разумею ўсё, размаўляю трошкі. У наступным годзе буду паступаць сюды ва ўніверсітэт. Выступленням за зборную гэта не перашкодзіць. Ведаю, што ніякай пэўнасці ў маім лёсе пакуль няма".

-20%
-10%
-50%
-10%
-50%
-10%
-20%
-20%
-10%
-20%