фото

16 студзеня 1991 г. выйшаў першы нумар спартовай газеты "Прессбол".

Незалежны беларускі праект на паўгоду маладзейшы за найбуйнейшае на сёння спартовае выданне на прасторах СНД, газету "Спорт-Экспресс".

У 1991 г. "Прессбол" расцэньваўся - і цяпер расцэньваецца таксама - як альтэрнатыва традыцыйнаму "Физкультурнику Белоруссии" (сёння - органу Мінспорту "Спортивная панорама"). "Прессбол" стараўся тады асвятляць праблемы весела, цікава, непрадузята, з гумарам.

Аглядам чэмпіянату Беларусі па футболе ў сярэдзіне 1990-х пазайздросцілі б рэзідэнты "Камеды Клаб".

Спачатку газета выходзіла раз на тыдзень (у аўторкі), ад 1995 г. дадаўся васьмістаронкавы нумар у пятніцы. Потым газета паспрабавала перайсці на чатырохразовую перыядычнасць, а некаторы час з'яўлалася ў сталічных шапіках у панядзелак па абедзе - і карысталася шалёнай папулярнасцю. У цэнтры яе вокамгненна разбіралі.

Напачатку 1990-х выданне спрабавала рэагаваць на палітычныя падзеі ў краіне. Замену старшыні Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча на Мечыслава Грыба газета пракаментавала артыкулам "Погрибение".

Зазнала газета і судовы пераслед. Самы гучны прыклад - пазоў ужо былога міністра фінансаў і экс-кіраўніка федэрацыі гімнастыкі Мікалая Корбута, а таксама пазбаўленне акрэдытацыі на паездку на Алімпійскія гульні ў Пекін.

"Прессбол" выстаяў. Ад ліпеня 2008 году ён вярнуўся на выхад чатыры разы на тыдзень (аўторак-пятніца), павялічыў наклад, тыднёвы наклад цяпер складае каля 90 тыс. асобнікаў.

Вялікай папулярнасцю карыстаецца сайт выдання.

Паводле рэйтынга "Акавіты" (напр, сярэднясутачны рэйтынг) ён уваходзіць у тройку самых чытаных СМІ, следам за "Хартыяй", і "Камсамолкай". Так, у наведнікаў Спортивной панорамы наведнікаў у 20 разоў меней.

"Наша Ніва" віншуе "Прессбол" з паўналеццем і зычыць і далей развівацца і стаць паўнацэннай штодзённай газетай (з выхадам, як мінімум шэсць разоў на тыдзень:)

TUT.BY присоединяется к поздравлению коллег! "Прессболовцы", оставайтесь лучшими и в следующие 18 лет! Творческих побед и сильных конкурентов!  

-10%
-50%
-10%
-10%
-70%
-18%
-10%
-10%
-40%