Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) распаўсюдзіла рэйтынг-ліст найлепшых клубаў свету за мінулы год.

У спіс уключаныя больш за 350 камандаў.

Найлепшы клуб 2008 году, гэта пераможца чэмпіянату Англіі-2008 і мінулай Лігі чэмпіёнаў "Манчэстар Юнайтэд".

На другім месцы мюнхенская "Баварыя", у дзесятцы таксама: "Ліверпуль", "Барселона", "Бока Хуніорс", "Чэлсі", "Рома", "Эстудіантэс", "Фіярэнціна", "Сан‑Паўлу". Турынскі "Ювэнтус" - 14-ты.

Найлепшы з клубаў поставецкай прасторы — "Дынама" Кіеў. Украінцы — 17‑я, данецкі "Шахцёр" — 28‑мы, "Зеніт" — 39‑ты, мадрыдскі "Рэал" — 48‑мы.

Барысаўскі БАТЭ, што сёлета ўзяў удзел у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, - на 64‑м месцы.
Гуляў у адной групе з "Рэалам", "Ювэ" і "Зенітам".

Мы следам за "Удынэзэ" і бразільскім "Сантасам" і апярэджваем бельгійскі "Стандард".

Хто за намі?

Маскоўскі ЦСКА — 67‑мы, самы на сёння багаты клуб свету "Манчэстар Сіці" (69‑ты), "Тотэнхэм Хотспур" — 73‑ці, "Эвертан" — 79‑ты, ПСВ - 87-мы, "Аякс" — 88‑ты.
-10%
-20%
-20%
-5%
-10%
-40%
-20%
-90%