17 футбольных фанатаў з Беларусі набылі туры ў італьянскі Турын на матч Лігі чэмпіёнаў “Ювентус”-БАТЭ. Такая паездка каштавала 700 еўра. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё паведаміў гендырэктар АБФФ “Падарожжа” Андрэй Бабрыцкі.
Андрэй Бабрыцкі: “Гэты тур уключае пералёт, 3 дні ў гатэлі, культурную праграму, страхоўку, візу і білет на футбол. Гэта поўны пакет за 700 еўра”.
Разам з тым суразмоўца адзначыў, што многія вырашылі ехаць самастойна на машынах і мікрааўтобусах. Таму пазаўзець за барысаўскі клуб могуць прыехаць каля 100 чалавек.
Андрэй Бабрыцкі:“Дорага сёння беларусам ехаць у Італію, каб заўзець за любімы клуб. Таму, мяркую, у агульнай складанасці прыедзе чалавек 100. Гэта максімум”.
Паводле інфармацыі Андрэя Бабрыцкага, БАТЭ замовіў для сваіх фанатаў 200 білетаў. Пры гэтым квота для заўзятараў барысаўскай каманды складала каля 1300 месцаў, 5% ад агульнай колькасці месцаў на стадыёне.
Між тым, тур у Мадрыд на матч “Рэал”-БАТЭ, які адбыўся 17 верасня, каштаваў 1 тысячу еўра. Тады яго ніхто не купіў.
Нагадаем, матч “Ювентус”-БАТЭ адбудзецца заўтра. Прамую трансляцыю ў 21.35 распачне Першы канал.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY