Поддержать TUT.BY
141 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Налоговики создадут «супербазу» доходов населения. Какую информацию включат в нее
  2. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  3. В Украину не пустили автобус из Беларуси: у всех 35 пассажиров — поддельные справки о ПЦР-тестах
  4. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов
  5. «Затеял игру в президентство». В суде над Бабарико допросили свидетеля в наручниках и озвучили жалобы
  6. Что сейчас происходит между Россией и Украиной и при чем тут Беларусь: поясняем простыми словами
  7. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  8. В Беларуси хотят разрешить создавать партии только постоянно проживающим в стране гражданам
  9. Последняя официальная статистика по коронавирусу в Беларуси: за сутки умерло 10 человек
  10. «Папа сказал: «Будешь делить имущество — ты мне не дочь. Я крысу не растил». Интервью с Таис Рыбакиной
  11. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  12. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  13. МВД прокомментировало жалобы на условия в ИВС на Окрестина и в Жодино и показало видео из изолятора
  14. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  15. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  16. «Не надо изобретать велосипед». Минский архитектор показал, как выглядит его загородный дом
  17. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  18. За прошлый год белорусов стало меньше на 60 тысяч
  19. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  20. «Радость — лучшее лекарство». Витебский бизнесмен начал рисовать 3 года назад, когда заболел раком
  21. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  22. «Больше 1000 долларов за две недели». Бухгалтер на пенсии открыла онлайн-школу и учит печь хлеб
  23. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  24. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  25. Умер муж королевы Великобритании принц Филипп. Ему было 99 лет
  26. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  27. Доски стали «золотыми»: пиломатериалы подорожали в два раза. Разбираемся, что происходит
  28. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  29. В Мингорисполком подана заявка на проведение «Чернобыльского шляха»
  30. «Запретили пить, курить и заниматься музыкой. Он спросил, зачем тогда жить». Вышла биография культового белорусского музыканта


Віталь Малькевіч, Даніла Стрыжак,

фотоЯк стала вядома Еўрарадыё, майкі клуба БАТЭ, а таксама шалікі і іншая сімволіка клуба вырабляецца нелегальна недзе ў… Маскве. Аднак кіраўніцтва барысаўскай каманды закрывае на гэта вочы, бо клуб ніякай атрыбутыкі сам пакуль не вырабляе.

“Афіцыйнай фірменнай атрыбутыкі БАТЭ пакуль не існуе, — гаворыць Еўрарадыё прэс-сакратар барысаўскага клуба Дзяніс Сарокін. — Усё, што прадаецца на рынках у Барысаве ці ў Мінску — гэта ўсё, скажам так, справа энтузіястаў, якія самі робяць і самі прадаюць. Груба кажучы, гэта кантрафакт, таму што ніякай ліцэнзіі на выпуск гэтай прадукцыі клуб не даваў”.

Сінія і жоўтыя майкі БАТЭ прадаюцца па сярэднім кошце ў 30 тысяч рублёў. Шалікі - па 20 тысяч. Карэспандэнт Еўрарадыё наведаў сталічны рынак “Дынама”. Паводле слоў прадпрымальніцы Наталлі, майкі БАТЭ ў яе з’явіліся, калі клуб трапіў у Лігу чэмпіёнаў.

Прадпрымальніца: “Прывозім іх з Масквы. Там жа іх і шыюць. Але нейкага неверагоднага попыту на клубную амуніцыю БАТЭ няма. За дзень прадаём адну-дзве майкі. Атрыбутыку замежных клубаў цяпер таксама купляюць мала. Найчасцей бяруць майкі англійскіх клубаў: “Ліверпуля”: “Чэлсі”, “Манчэсцер Юнайтэд”.

Адна-дзве майкі ўдзень на адной кропцы ў зімовы перыяд - гэта неблагі паказчык. Да таго ж асноўны продаж атрыбутыкі клуба адбываецца перад матчамі. Нават англійскія фанаты, якія прыязджалі на матч супраць зборнай Беларусі, куплялі сабе на памяць майкі барысаўскага клуба.

Між тым, якасць маек БАТЭ коштам у 30 тысяч падвальная. Больш менш якасная футболка, дарэчы, таксама прывезеная з Масквы, каштуе 50 тысяч рублёў. Кошт прадпрымальнікі не скідаюць. Цікава, што на майках не падпісаныя нумары і прозвішчы гульцоў. Хутчэй за ўсё маскоўскія вытворцы атрыбутыкі БАТЭ па просту яшчэ не вывучылі імёнаў беларускіх футбалістаў.

Чаму сам клуб не выпускае майкі? Паводле слоў Дзяніса Сарокіна, афіцыяльная майка БАТЭ, выпушчаная самім клубам, каштавала б каля 50 долараў, а гэта многім не па кішэні.

Дзяніс Сарокін: “Клуб не хоча прадаваць, умоўна кажучы, якую-небудзь сінтэтычную майку. Гаворка вядзецца пра тое, каб прадаваць арыгінальныя майкі, як гэта робяць усе нармальныя клубы. То бок, каб прадавалася такая самая майка, як у футбаліста БАТЭ, напрыклад, Віталя Радзівонава. Дык вось арыгінал гэтай майкі фірмы “Adidas” каштуе каля 50 долараў”.

Паколькі сам клуб сваю атрыбутыку не выпускае, то ён не хоча чыніць перашкоды тым, хто гэта робіць. Але калі афіцыйная сімволіка БАТЭ ўсё ж з’явіцца, то з кантрафактам пачнуць змагацца. Дарэчы, як даведалася Еўрарадые, толькі цяпер клуб распачаў маркетынгавае даследаванне з мэтай… вывучыць пакупніцкі попыт.

-10%
-20%
-20%
-10%
-20%
-10%
-10%
-52%
-10%
-30%