1. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  2. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  3. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  4. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  5. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  6. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  7. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  8. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  9. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  10. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  11. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  12. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  13. В Будславе загорелся известный в стране костел, сгорела часть крыши
  14. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  15. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  16. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  17. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  18. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  19. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  20. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию
  21. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  22. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  23. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  24. Глава ВОЗ: Заболеваемость и смертность от COVID-19 вышли на плато на «неприемлемо высоком уровне»
  25. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  26. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  27. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  28. Неизвестные открыли стрельбу в школе в Казани. Погибли 8 человек
  29. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  30. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)


Ва ўніверсітэце вырашылі не чакаць прэзідэнцкага указу аб адраснай дапамозе. Праязныя дастаюцца нават платнікам

Праз тры дні студэнты згубяць льготы на праезд. Як даведалася Еўрарадыё, пакуль толькі БНТУ вырашыў падтрымаць студэнтаў і набыў 4 тысячы праязных білетаў на апошнюю дэкаду снежня і на ўвесь студзень.

Намеснік старшыні прафкома студэнтаў БНТУ Наталля Канойка гаворыць, што пакуль на такую дапамогу могуць разлічваць толькі студэнты, якія здымаюць кватэру. Ва ўніверсітэцкі спіс “бедных” уваходзіць значна больш студэнтаў. Астатнім давядзецца пачакаць афіцыйных заяваў чыноўнікаў: да апошняга застаецца незразумелым, дзе узяць грошы на выплату кампенсацый.

Наталля Канойка: У нас білеты закупляліся, як для студэнтаў бюджэтнай формы навучання, так і пазабюджэтнай. Гэтыя грошы выдзяляліся не з бюджэтных сродкаў, а з пазабюджэтнага фонда ўніверсітэта, гэта значыць універсітэт патраціў на гэта свае грошы.

Прарэктар беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзімір Манулік не спяшаецца падтрымаць свайго калегу.

Уладзімір Манулік: Сёння бегчы наперадзе цягніка пакуль бессэнсоўна. Даваць перніка, што мы купім вам на дэкаду білет і тым самым закрыць пытанне… Ну і што?

У медуніверсітэце студэнтам будуць дапамагаць толькі ў лютым.

Уладзімір Манулік: Нашыя студэнты, якія ездзяць па дзесяці клінікам горада, бессэнсоўна купляць на першую дэкаду, і на другую, і на пятую. Таму яны купляюць білеты на месяц. У студзені (у нас 70% іншагародніх) здаюць сесію, яны рыхтуюцца дома. Патрэбнасць у праязным востра не стаіць: яму патрэбна на чатыры экзамены купіць 8 талонаў.

У прафсаюзе Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта дакладна не ведаюць, як будзе аказвацца матэрыяльная дапамога. Старшыня Вадзім Грачоў сказаў Еўрарадыё, што яны чакаюць указанняў зверху. Згодна спісу на матэрыяльную кампенсацыю прэтэндуе большасць студэнтаў.

Вадзім Грачоў: У нас педуніверсітэт - гэта рабоча-сялянскі ўніверсітэт. Чаго тут саромецца? Да нас едуць у асноўным з рэгіёнаў, а ў рэгіёнах, Вы самі ведаеце, заробкі не вельмі вялікія.
Дагэтуль нічога не ведаюць пра кампенсацыі студэнтам у БДУ і Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.

Як даведалася Еўрарадыё, сума ў 8.750 рублёў, якую зараз атрымліваюць студэнты, якія здымаюць жыллё, будзе павялічана да 48 тысяч. А матэрыяльная кампенсацыя для сталічных студэнтаў і рэгіянальных будзе рознай.

Спачатку ішла размова пра тое, каб навучальныя ўстановы самастойна шукалі грошы на выплаты. Сёння ў вузах чакаюць, што прэзідэнт падпіша ўказ аб павелічэнні стыпендыяльнага фонду з 1,5% да 4%.

Намеснік Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алег Дапіра лічыць, што ў гэтым годзе такі дакумент не з’явіцца, а калі ўніверсітэты пачнуць выкручвацца з такой сітуацыі самастойна, то могуць яшчэ болей наламаць дроваў.

Алег Дапіра: А дзе яны знойдуць? Універсітэт можа знайсці грошы толькі ад перавышэння выдадкаў над прыбыткамі. Значыць мусіць быць павышаны кошт за навучанне. Адкуль яны знойдуць?

Пакуль што студэнты пазбавяцца ільготнага праезду і паспрабуюць пражыць на стыпендыю да пачатку лютага.

Кацярына Ярмалаева
-50%
-25%
-15%
-20%
-20%
-15%
-30%
-10%
-20%
0072916