Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандар Мількота правёў прэсавую канфэрэнцыю з нагоды пачатку ацяпляльнага сэзону. Міністар запэўніў, што сытуацыя з энэрганосьбітамі добрая, і дадаў, што гэтая выснова базуецца толькі на ягоным аптымізьме.

Аляксандар Мількота паведаміў, што міністэрства не задаволенае тым, што насельніцтва аплочвае толькі 20% ад агульнага кошту камунальных паслугаў, якімі карыстаецца. Цяпер урад робіць захады, каб на насельніцтва перакласьці 40% кошту, а да канца 2003 году, на думку ўраду, жыхары Беларусі павінны будуць сваімі грашыма пакрываць ужо 80% выдаткаў. Як будзе адбывацца такое падвышэньне аплаты, міністар не патлумачыў.

(Мількота: ) "Гэта канцэпцыя. Як мы яе будзем ажыцьцяўляць, гэта асобная гутарка. Трэба думаць, каб не пашкодзіць. Калі перагнуць палку, насельніцтва ня будзе плаціць. А гэта вельмі дрэнна".

Наконт запазычанасьці міністэрства за газ Аляксандар Мількота паведаміў:

(Мількота: ) "У нас у сыстэме мінжылкамунгаспадаркі запазычанасьць перад пастаўшчыкамі газу складае 34 мільярды рублёў. У асноўным гэта з-за таго, што з намі своечасова не разьлічваюцца бюджэтныя арганізацыі за камунальныя паслугі. Пытаньне пра неплацяжы будзе разглядацца з удзелам прэм'ер-міністра ў аўторак. А наконт закупак мазуты — няма тут праблемаў. Кожны можа набываць мазуту на тэндэрнай аснове".

Міністар паведаміў, што запазычанасьць міністэрству складае 101 мільярд рублёў, а запазычанасьць самога міністэрства за энэрганосьбіты — 99 з паловай мільярдаў рублёў.

Наконт скаргаў на адсутнасьць гарачай вады міністар выказаўся наступным чынам:

(Мількота: ) "Насельніцтва павінна ставіцца да гэтага цярпліва. Ёсьць такая катэгорыя насельніцтва — ім каб толькі панікі нарабіць. Гэта ў іх на генным узроўні. Яны нарадзіліся такія.

Ну, а калі так ужо вы жадаеце мець заўсёды гарачую ваду, якую мы не забясьпечваем, дык ідзеце ў краму. Там вялізная колькасьць розных імпартных электранагравальнікаў, набывайце іх там за які падабаецца кошт, і хочаш кіпнем аблівайся, хочаш — чым хочаш".

На пытаньне журналіста Радыё Свабода, ці азначае сёньняшняя заўвага міністра наконт энэрганосьбітаў, што ў дамах жыхароў Беларусі стане цёпла і ня трэба будзе ў новым ацяпляльным сэзоне карыстацца награвальнымі прыладамі, спадар Мількота адказаў:

(Мількота: ) "Я заўсёды быў аптымістам. Таму што ў жыльлёва-камунальнай гаспадарцы пэсымісту няма чаго рабіць. Вось мне задаюць пытаньне: "Што будзе, калі тэмпэратура зімоў у кватэры 15 градусаў? Я сам праводзіў на сабе экспэрымэнт — нічога ня будзе. У індывідуума будзе крыху падвышаная санлівасьць удзень і крыху падвышаная ўзбуджальнасьць уначы. Я на сабе праверыў — у мяне дома ўдзень была санлівасьць, а ўначы я паклаўся і чакаў, пакуль прыйдзе ўзбуджэньне. Але так і заснуў, не дачакаўшыся. Так што летась мы правялі нармальны ацяпляльны сэзон".

Летась жыхары розных рэгіёнаў Беларусі скардзіліся на холад у сваіх кватэрах і, каб сагрэцца, набывалі электранагравальнікі. Міністар жа лічыць гэтую сытуацыю нармальнай — відаць, сёлетні ацяпляльны сэзон ня будзе цяплейшы.

Любоў Лунёва, Менск