Поддержать TUT.BY
69 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Англия глазами белоруса: чем плоха и хороша британская жизнь
  2. Правозащитники опубликовали доклад о пытках в Беларуси
  3. «Службой был доволен, не жаловался». Что известно о погибшем в части в Островце 18-летнем срочнике
  4. Дмитрий Крук назвал сценарии для экономики в 2021 году и угрозы, способные их перечеркнуть
  5. В Беларуси за сутки 1651 новый случай COVID-19 и десять смертей
  6. «Цепкало участвовать не планирует». Экс-представитель штаба Цепкало хочет зарегистрировать партию
  7. Минское «Динамо» играет дома против «Торпедо». Онлайн матча
  8. «Он держится, и я держусь». Девушка одаренного студента, осужденного на 4 года, ищет ему работу и стажировки
  9. Бегуна из Новополоцка ждет суд за фото с забега Zombie Run. Соседи считают их «исключительно циничными»
  10. Опознана одна из девушек, которая часто появляется в окружении Лукашенко. Она тоже срезала ленточки во дворах
  11. «Людей лишают «плюшек». Официальные профсоюзы придумали, как удержать работников и «наказать» тех, кто вышел
  12. Горный инженер из Могилева предлагает пешеходный туннель под Днепром — и это звучит круто. Он все рассчитал
  13. «Понял, что поменял шило на мыло». Три уехавших врача рассказывают, как изменилась их жизнь после выборов
  14. Что происходит в Беларуси 27 января
  15. Генпрокуратура опровергла задержание прокурора Витебска. Он уволен
  16. Руководителей МЗКТ, МТЗ, БЕЛАЗа и других предприятий обвиняют в получении взяток от россиян
  17. «Любимая пациентка» доктора Менгеле. Как белоруска выжила после опытов палача из Освенцима и написала письмо его сыну
  18. Министр по чрезвычайным ситуациям Ващенко освобожден от должности
  19. Вынесли приговор минчанину, которого обвиняли в нападении на сотрудника ОМОНа, — 5 лет колонии
  20. В Беларуси повышают минимальные трудовые и социальные пенсии
  21. Последствия «Ларса»: более 2200 обесточенных пунктов, упавшие деревья, подтопленные дома и застрявшие машины
  22. Минчанина судят за протест 9−10 августа: бросил цветок в ОМОН, нанес ущерб «Минсктрансу» на 27 тысяч
  23. Песков — о дворце в Геленджике: Кремль не имеет права разглашать
  24. Конфликт в столичной маршрутке. Водитель хотел высадить пассажира из-за неприятного запаха
  25. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко
  26. На пациента, ударившего в «политическом конфликте» врача скорой в Бресте, завели уголовное дело
  27. С 28 января снова дорожает автомобильное топливо
  28. «Говорил, что все будет хорошо». По делу о «коктейлях Молотова» дал показания 16-летний обвиняемый
  29. Представитель власти — это кто? Разобрались с юристом, кого нельзя будет оскорблять по новому УК
  30. «Я одна здесь уже 10 лет». История Галины, которая живет в мертвой деревне. Почти


Вуліц імя Янкі Брыля і Льва Сапегі ў Мінску не будзе. Не чакаецца пакуль і перайменавання вуліцы Берсана ў вуліцу Вайніловіча, таксама зацвержданае на 5-й сесіі дэпутатаў Мінгарсавету. Як адзначылі ў Мінгарвыканкаме, рашэнне народных абраннікаў не прайшло прававой экспертызы ў Міністэрстве юстыцыі.

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Алег Трусаў лічыць, што Мінюст не мае права вырашаць пытанні з назвамі вуліц.

Назваць новыя вуліцы ў мікрараёне Паўднёвы Захад імёнамі народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля і канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі дэпутатам прапанавалі прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны і дзеячы культуры. Народныя абраннікі падтрымалі гэтую ідэю на 5-й сесіі, якая прайшла ў верасні. Адначасова было вырашана перайменаваць вуліцу Берсана, што каля Чырвонага касцёла ў вуліцу Эдварда Вайніловіча, вядомага беларускага мецэната, які ў пачатку ХХ і пабудаваў згаданы касцёл.

Аднак у бліжэйшы час гэтым планам не выпадае спраўдзіцца. Як паведамілі “Нашай ніве” ў Мінгарвыканкаме, згодна з законам аб мясцовым самакіраванні падобныя рашэнні павінны абмяркоўвацца з насельніцтвам, аднак методыка абмеркавання на сёння не распрацаваная. Гэта і стала фармальнай прычынай, паводле якой рашэнне дэпутатаў не прайшло прававой экспэртызы ў Міністэрстве юстыцыі.

— Я не магу паверыць, што такое магчыма, пакуль не ўбачу гэтае рашэнне на свае вочы, — адзначыў “Салідарнасці” старшыня ТБМ Алег Трусаў. — Мінюст не можа мець ніякага дачынення да перайменавання вуліц. Гэта не іх справа. Да таго ж, чаму яны не займаліся ніякай “прававой экспертызай” тады, калі ў Мінску пераймяноўвалі праспект Скарыны і Машэрава? Што ж да абмеркавання з насельніцтвам, то мы сабралі некалькі тысяч подпісаў грамадзян па наданню вуліцы імя Янкі Брыля! Выходзіць, што меркаванне грамадзян іх якраз і не цікавіць. Упэўнены, такое рашэнне Мінюста проста не мае прававой асновы.

Анастасія Зелянкова
-28%
-35%
-20%
-30%
-20%
-20%
-30%
-5%
-11%