Общество


Менскі аўтамабільны завод можа спыніць выпуск прадукцыі.. Пра гэта паведаміла служба грамадскіх сувязяў МАЗу. Гэта зьвязана з тым, што Яраслаўскі завод "Аўтадызэль" – асноўны пастаўшчык рухавікоў для МАЗу, паведаміў пра намер на 12-30% у залежнасьці ад мадэлі павялічыць кошты на сваю прадукцыю.

Паводле заяваў кіраўніцтва МАЗу, рынкавыя ўмовы дазваляюць вытрымаць падвышэньне цэнаў на рухавікі толькі на 1-2%. Пры больш істотным падвышэньні цэнаў машыны МАЗу стануць неканкурэнтназдольныя на расейскім рынку.

Як паведамлялася ў беларускім друку, яраслаўскі "Аўтадызэль" нядаўна быў набыты ва ўласнасьць буйной бізнэс-групоўкай, кіраванай Алегам Дзерыпаскам. У апошнія месяцы Дзерыпаска вёў перамовы з беларускімі ўладамі пра набыцьцё ва ўласнасьць МАЗу. Тое, што сп-р Дзерыпаска валодае яраслаўскім заводам – фактычна адзіным пастаўшчыком рухавікоў для МАЗУ, – было вельмі моцным ягоным козырам на перамовах. На думку экспэртаў, рэзкае павелічэньне коштаў на яраслаўскія рухавікі зьяўляецца спробай ціску на Менск і мае на мэце атрымаць кантроль над МАЗам на ўмовах расейскага капіталу.

Юры Дракахруст, Прага
Нужные услуги в нужный момент
{banner_819}{banner_825}
-90%
-10%
-70%
-20%
-34%
-13%
-10%
-10%
-21%
-40%