Піміж мусульманамі і карэным насельніцтвам Беларусі не ўзьнікала і не ўзьнікае ніякіх канфліктаў. Пра гэта у сёньняшнім нумары "Зьвязды" заявіў муфці мусульманаў Беларусі Ісмаіл Александровіч.
Ён падкрэсьліў, што ў цяперашняй сытуацыі самым важным зьяўляецца недапушчэньне супрацьстаяньне рэлігіяў. На яго думку нельга вінаваціць ісьлям ў тым, што адбылося ў ЗША 11 верасьня. Муфці адзначыў, што мусульмане Беларусі рэзка і катэгарычна асуджаюць варварскія акты, што адбыліся у Нью-Ёрку і Вашынгтоне. Разам з тым Ісмаіл Александровіч заявіў, што беларускія мусульмане асуджаюць і рашэньне ЗША бамбаваць Афганістан. Калі ёсьць доказы выны Усамы бін Лядэна, неабходна знайсьці шлях пакараць менавіта яго. Паводле дадзеных муфціяту у Беларусі зараз пражывае каля 30 тысячаў мусульманаў, траціна зь іх – татары.
Юры Дракахруст, Прага
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY