Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва збiраецца звяртацца ў Мiнiстэрства абароны з просьбай аб прадастаўленнi адтэрмiноўкi для выпускнікоў ПТВ на паўтара-два гады.
Пра гэта было заяўлена на сумеснай калегіі мiнiстэрстваў архiтэктуры i будаўнiцтва i адукацыi, якая прайшла на базе Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта, паведамляе газета “Звязда”.
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Селязнёў заявіў, што ў Беларусі назіраецца каласальны дэфіцыт будаўнiкоў — як рабочых, так i спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыяй.
Адной з прычын была названа працоўная мiграцыя ў Расію, дзе заробкі вышэйшыя. Таксама прычынай недахопу будаўнікоў было названа тое, што выпускнiкоў ПТВ, як правiла, прызываюць на службу ва Узброеныя Сiлы, а пасля войска мала хто вяртаецца на месца свайго размеркавання.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY