Читать по-русски


Ва ўрочышчы Курапаты, размешчаным на паўночна-ўсходняй ускраіне Мінска, невядомыя знішчылі Крыж пакут, устаноўлены дэмакратычнай грамадскасцю восенню 1989 года. Пра гэта паведаміў БелаПАН сакратар управы Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Валерый Буйвал.

Паводле яго слоў, драўляны крыж разламаны ў двух месцах — каля падножжа і ў месцы злучэння гарызантальнай і вертыкальнай частак. Акрамя таго, знік вянец з калючага дроту, які быў прымацаваны да сярэдзіны крыжа і сімвалізаваў пакуты беларускага народа ў гады сталінскіх рэпрэсій. "Сведка, з якім я гутарыў, паведаміў, што 7 кастрычніка пасля 22.00 у раёне універсама "Паўночны", размешчанага ў сталічным мікрараёне Зялёны Луг і непадалёк ад Курапат, трое п'яных невядомых маладых людзей неслі гэты вянец. Можна меркаваць, што акт вандалізму адбыўся ўвечары 7 кастрычніка", — сказаў В.Буйвал.

Каментуючы чарговы акт вандалізму ў Курапатах, ён падкрэсліў, што ў гэтым злачынстве "адлюстравалася нянавісць да беларускіх духоўных каштоўнасцей". Паводле яго слоў, беларускія патрыёты будуць працягваць стварэнне народнага мемарыяла ў Курапатах. "Мы абавязкова адновім Крыж пакут і будзем захоўваць памяць аб бязвінна загінулых ахвярах сталінскіх рэпрэсій. Ніякім варожым сілам не ўдасца спыніць гэты працэс духоўнага жыцця нашага народа", — зазначыў В.Буйвал.
Патрэбныя паслугі ў патрэбны момант
-40%
-30%
-28%
-23%
-30%
-10%
-40%
-40%
-50%
0070970