Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


У прыдарожнай зоне ўрочышча Курапаты працягваюцца археалягічныя раскопкі. Прадстаўнікі Маладога Фронту, Зубра і Партыі Свабоды пад кіраўніцтвам археолягаў Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі ўжо амаль раскапалі 6 месцаў уздоўж кальцавой дарогі ў раёне Курапатаў, дзе, як меркавалася, могуць быць магілы ахвяраў масавых рэпрэсіяў.

Ніякіх пахаваньняў да гэтага часу ня знойдзена. Раскопкі будуць працягвацца яшчэ як мінімум тыдзень.

Сёньня ўначы ў Курапатах знаходзіліся больш за 10 актывістаў моладзевых арганізацыяў, і адбылося незвычайнае здарэньне: некалькі груп маладых людзей прыехалі ў Курапаты на машынах і цягам начы хадзілі па ўрочышчы. Яны паводзілі сябе вельмі дзіўна.

Калі абаронцы Курапатаў спрабавалі да іх наблізіцца, каб высьветліць прычыны зьяўленьня, тыя адразу ўцякалі.

Невядомыя засыпалі адно зь месцаў раскопак. Дарэчы, увесь час, калі яны знаходзіліся ў Курапатах, непадалёк на дарозе стаялі дзьве міліцэйскія машыны.

На думку актывіста Маладога фронта Сяржука Маскойця, гэта была акцыя псыхалягічнага ціску на абаронцаў Курапатаў.

Сёньня ў Менску прайшло паседжаньне рабочай групы Асамблеі няўрадавых арганізацыяў. Як паведаміла сакратар грамадзкай ініцыятывы "За выратаваньне Курапатаў" Ірына Жыхар, рабочая група асамблеі вырашыла зьвярнуцца да няўрадавых арганізацыяў з прапановай падрыхтаваць і накіраваць у вайсковую пракуратуру Беларусі звароту з патрабаваньне рассакрэціць і зрабіць даступнымі вынікі расьсьледаваньня, праведзенага ў Курапатах у 97-98 гадах.

Паводле гісторыка Ігара Кузьняцова, гэтае расьсьледаваньне, ініцыяванае шэрагам праўрадавых арганізацыяў, чарговы раз пацьвердзіла, што ў курапацкіх магілах ляжаць ахвяры менавіта камуністычнага тэрору.

Ініцыятыва "За выратаваньне Курапатаў" падрыхтавала таксама праект скаргі ў пракуратуру Беларусі, каб даць ацэнку дзеяньням службовых асобаў, якія дазволілі работы ў Курапатах.

Дарэчы, у жніўні мінулага году Аляксандар Лукашэнка сваім распараджэньнем прызначыў адказным за паскоранае пашырэньне кальцавой дарогі цяперашняга кіраўніка ўраду Генадзя Навіцкага, у той час віцэ-прэм’ера і куратара будаўнічай галіны. Лідэры БНФ пастанавілі правесьці 3-га лістапада шэсьце і мітынг у Курапатах з нагоды Дня памінаньня продкаў.

Шэсьце пачнецца а 13-й гадзіне зь менскай плошчы Якуба Коласа.

Альгерд Невяроўскі, Менск