Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


У Партугаліі на паседжаньні Пастаяннага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ сёньня разглядалася беларускае пытаньне.

(Карэспандэнт: ) "Хто сёньня быў дакладчыкам у справе Беларусі?"

(Сьвірко: ) "Я б сказаў, што тут было некалькі дакладчыкаў, бо разглядаліся і апошнія выбары прэзыдэнта, сытуацыя з сяброўствам Беларусі ў ПА АБСЭ. Зараз я знаходжуся каля партугальскага гораду Сінтра, які цягам 500 гадоў быў летняй рэзыдэнцыяй каралёў Партугаліі. Можна сказаць, што тут яшчэ лета, каля 20-ці градусаў цяпла.

Усё пачалося зь беларускага пытаньня. Нагадаю, што сюды прыехалі Анатоль Лябедзька, намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, і Яраслаў Раманчук, а таксама прадстаўнікі "нацыянальнага сходу" Чаргінец, Ваганаў, Бікінін, іншыя. Абедзьве дэлегацыі паасобку сустрэліся са старшынём ПА АБСЭ Адрыянам Севярынам.

Сёньня раніцай, адкрываючы паседжаньне, Адрыян Севярын заявіў, што пытаньне прадстаўніцтва зараз разглядацца ня будзе. Ён сказаў, што паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня сёлета скончыліся, што да "нацыянальнага сходу", дык Менск павінен зрабіць пэўныя крокі, каб быць прадстаўленым у ПА АБСЭ".

(Карэспандэнт: ) "Якія дэталі абмеркаваньня прэзыдэнцкіх выбараў?"

(Сьвірко: ) "Зь вельмі кароткім дакладам выступаў віцэ-прэзыдэнт ПА АБСЭ Кіма Кюленен, які – спэцыяльны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЭ ў беларускім пытаньні, распавёў тое, што вядома: выбары былі недэмакратычнымі, вынікі прызнаць нельга, але зноў паўтарыў, што ізаляваць Беларусь нельга. Пасьля яго спрабавалі выступаць прадстаўнікі Расеі, Казахстану, Таджыкістану, якія спрабавалі пераканаць ПА прызнаць "нацыянальны сход" адзіным парлямэнтам, але пасьля абеду выступіў прадстаўнік Славаччыны, які заявіў, што, відавочна, трэба зьмяніць правілы Парлямэнцкай Асамблеі і запісаць, што ня проста парлямэнт можа быць сябрам, але парлямэнт, законна абраны".

(Карэспандэнт: ) "Юры, ці ўдалося табе кантактаваць з прадстаўнікамі абедзьвюх дэлегацыяў, якая іх тактыка, рэакцыя на тое, што пытаньне зноў замарожанае?"

(Сьвірко: ) "Анатоль Лябедзька, прадстаўнік Вярхоўнага Савету, сказаў, што, у прынцыпе, апазыцыю задавальняе, што пытаньне перанесенае да лютага наступнага году. Спадар Лябедзька зараз у залі паседжаньня. Што да дэлегацыі "нацыянальнага сходу", дык яе прадстаўнік Мікалай Чаргінец двойчы спрабаваў узяць слова, але Севярын сказаў, што могуць выступаць толькі сябры Парлямэнцкай Асамблеі".

У Партугаліі працуе карэспандэнт Свабоды Юры Сьвірко

Гутарыла Алена Ціхановіч