Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Польшчы цягам мінулых выходных - праз два тыдні паcьля выбараў, была сфармаваная парлямэнцкая кааліцыя. Пераможцы выбараў: Саюз Левых Дэмакратаў (SLD) і Вунія Працы (UP) па доўгіх перамовах знайшлі сабе хаўрусьніка і могуць цяпер стварыць урад.

Гэты хаўрусьнік – Польскіе Стронніцтво Людовэ (PSL) ці Польская Народная партыя, альбо як іх коратка называюць палякі – Нарадоўцы.

У выніку мінулых парлямэнцкіх выбараў аказалася, што кааліцыі Саюзу Левых дэмакратаў і "Вуніі працы" не хапае 14 мандатаў, каб мець большасьць у Сэйме і, значыць, самастойна стварыць урад. Пасьля двух тыдняў перамоваў з пяцьцю іншымі ўгрупаваньнямі, якія трапілі ў парлямэнт, дамова аб кааліцыі, як і прагназавалася, была падпісаная з посткамуністамі – PSL, якая мае пятае, перадапошняе мейсца ў сэйме паводле колькасьці дэпутатаў.

Рашэньне аб далучэньні да парлямэнцкай кааліцыі ўнесла пэўны раскол у шэрагі Нарадоўцаў – унутрыпартыйная дыскусія ў гэтай справе доўжылася 9 гадзінаў запар. Частка дэпутатаў ад Народнай партыі лічыць за лепшае быць у апазыцыі. Аднак большасьць - за кааліцыю і сумеснае стварэньне ўраду. Чаму?

Гаворыць кіраўнік PSL Яраслаў Каліноўскі:

(Каліноўскі: ) "Шэраг палажэньняў нашай праграмы, пра якія мы гаварылі напярэдадні выбараў, былі прынятыя праз Саюз Левых дэмакратаў ды Унію працы".

Палажэньні, пра якія гаварыў лідэр PSL гэта – непадвышэньне падаткаў з продажу і акцызаў, а таксама прызначэньне сродкаў ад прыватызацыі на ўзмацненьне канкурэнтнай здольнасьці польскай гаспадаркі. За адзін з галоўных чыньнікаў неабходнасьці кааліцыі, яе ўдзельнікі вызнаюць таксама моцны ўрад аднадумцаў, які вельмі патрэбныя Польшчы зараз.

Аднак Анджэй Леппэр, лідар "Самаабароны", трэцяй партыі ў парлямэнце, лічыць, што да кааліцыі PSL падштурхнулі іншыя матывы: "Гэта відавочна – PSL папросту любіць уладныя крэслы".

Якія дакладна крэслы атрымаюць прадстаўнікі PSL ды іхны лідэр, будзе вядома ў сераду, калі будучы прэм’ер, кіраўнік Саюзу Левых дэмакратаў Лешэк Мільлер, прадставіць свой урад. Урад, зразумела, левы.

Якую палітыку новы ўрад можа праводзіць ў адносінах зь Беларусьсю? Гаворыць аналітык у справе Беларусі польскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў спадар Рафал Садоўскі:

(Садоўскі) "Пакуль цяжка сказаць, якую пазыцыю зойме новы ўрад адносна Беларусі. Аднак паводле выказваньняў прадстаўнікоў Саюзу Левых Дэмакратаў, усходняя палітыка, у тым ліку і стасункі зь Беларусьсю, будзе адным з найважнейшых чыньнікаў польскай замежнай палітыкі. У той жа час Польшча будзе прытрымлівацца агульнага стаўленьня заходнеэўрапейскіх краінаў да Беларусі. У прыватнасьці, гэта тычыцца зьмены палітыкі ізаляцыі, якая аказалася не дастаткова эфэктыўнай. Мы ёсьць суседзямі, маем шмат розных сувязяў. Напэўна, Польшча будзе і надалей падтрымліваць кантакты з беларускім грамадзтвам і спрыяць арганізацыям, якія працуюць на карысьць дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Пра больш канкрэтныя крокі можна будзе казаць праз пэўны час па ўтварэньні ўраду".

На пытаньне, ці прыход левых да ўлады прысьпешыць ўвядзеньне Польшчай візавага рэжыму дзеля грамадзянаў Беларусі, Рафал Садоўскі сказаў, што увядзеньне візавага рэжыму гэта пытаньне хутчэй не палітычнае, а тэхнічнае. Бо дзеля гэтага трэба адчыніць шэраг новых консульстваў ды значна зьмяніць усю памежную інфраструктуру. Паводле заяваў некаторых прадстаўнікоў Саюзу Левых Дэмакратаў, гэта будзе зроблена як мага пазьней. Аднак спадар Садоўскі ўпэўнены, што візы для беларусаў – гэта непазьбежнасьць, бо такім ёсьць патрабаваньне Эўразьвязу.

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава