1. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  2. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  3. Позывной «Птица». Удивительная история разведчицы Базановой, которая создала в оккупированном Бресте свою резидентуру
  4. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  5. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  6. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  7. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  8. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  9. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  10. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  11. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  12. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  13. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  14. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  15. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  16. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  17. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  18. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  19. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  20. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  21. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  22. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  23. Минтруда: ветераны получат единовременные выплаты до 9 мая
  24. Соседние страны выявляют все больше контрабандных белорусских сигарет. Какие партии были самыми крупными?
  25. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  26. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  27. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  28. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  29. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  30. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 9 мая


фотоПакуль беларускія ўлады спрачаюцца з літоўскімі наконт будаўніцтва побач з беларуска-літоўскай мяжой сховішча для ядзерных адкідаў, у самой Беларусі, на месцах былога размяшчэння савецкіх вайсковых частак, узброеных стратэгічнымі ракетамі, знаходзяць усё новыя схованкі з радыеактыўнымі адкідамі. У глебе і вадзе ў такіх месцах знайшлі вялікае ўтрыманне цэзію і стронцыю. Да таго ж, там засталіся сляды таго, што ў сховішчы хтосьці спрабаваў падкопвацца.

Сёння дакладна вядомыя два такія пункты захавання ядзерных адкідаў на месцах былога знаходжання савецкіх вайсковых частак, узброеных стратэгічнымі ракетамі, - “Коласава” ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці і “Гомель-30” у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Таксама вядома, што там радыеактыўныя адкіды, якія ўтвараліся ў выніку эксплуатацыі ядзерных боегаловак, хавалі ў бетонныя шахты. У якім выглядзе і што гэта былі за адкіды, дакладна не вядома - ніякіх дакументаў пасля вывазу ракет у Расію беларусам не пакінулі. Як, па словах загадчыка лабараторыі Інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў Уладзіміра Скурата, не вядома, колькі іх яшчэ ў Беларусі.

Уладзімір Скурат:Пакуль мы не можам адказаць на ўсе пытанні, колькі і дзе яшчэ ёсць такіх пунктаў захавання”.

На працягу апошніх двух гадоў навукоўцы праводзілі даследаванні ў “Коласаве” і “Гомелі-30”. Радыяцыйнай небяспекі для наваколля яны, па словах загадчыка лабараторыі, не ўяўляюць. Але ў глебе і ў вадзе знайшлі вялікае ўтрыманне цэзію і стронцыю, якія паступова трапляюць у грунтовыя воды.

Уладзімір Скурат:Гэтыя ўсе радыенукліды могуць патрапіць у грунтовыя воды. Забруджванне грунтовых вод - гэта найбольш сур’ёзная праблема. Людзі пачынаюць браць ваду, ужываць яе і, адпаведна, адбываецца ўнутранае апраменьванне ад ужытай вады”.

Навуковец не выключае таго, што аматары падняць тое, што дрэнна ляжыць, дабяруцца і да такіх нікому не патрэбных сховішчаў.

Уладзімір Скурат:На базах, размешчаных дзе-небудзь у лесе, магчыма, што хтосьці выпадкова туды зойдзе і пачне што-небудзь не тое рабіць. Тым больш, што выпадкі ўжо былі, калі ў такіх месцах спрабавалі падкопвацца, відаць сляды, што хтосьці капаўся. Бетонныя кольцы - там больш цянуць няма чаго, але аматары пакапацца ёсць”.

У інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў упэўненыя, што пакідаць вайсковыя радыяцыйныя сховішчы так, як яны ёсць, небяспечна.

Уладзімір Скурат:Неабходна іх выкапаць, адпаведным чынам распілаваць і перавезці на месца новага захавання”.

Тое, што такія вайсковыя могільнікі ў Беларусі ёсць, у Дэпартаменце па наглядзе па бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці і атамнай энергетыцы ведаюць. Па словах намесніка начальніка ўпраўлення па наглядзе і рэгуляванні радыяцыйнай бяспекі дэпартамента Васіля Палюховіча, яны сочаць за радыебяспекай на “цывілізаваных” сховішчах адкідаў, а не на такіх “кінутых”, як у “Коласаве” і “Гомелі-30”.

Васіль Палюховіч:Гэта, будзем казаць так, не кінутыя, але сховішчы, якія знаходзяцца на тэрыторыі вайсковых фармаванняў. І за імі глядзіць Міністэрства абароны”.

Але пра тое, што яны не ўяўляюць небяспекі, чыноўнік дэпартамента ведае.

Васіль Палюховіч:Былі праведзеныя даследаванні, але яны не сведчаць выяўна, што там ёсць выхад радыенуклідаў за межы сховішча. У нас даных, што гэта менавіта з гэтага сховішча, а не з іншых неахайных сховішчаў нешта выходзіць, няма”.

"Еўрарадыёx" звернулася з пытаннем пра вайсковыя сховішчы і іх далейшы лёс у прэс-службу Міністэрства абароны. Але яе кіраўнік Мікалай Пятроў сказаў, што яго ведамства не займаецца сховішчамі ў “Коласаве” і “Гомелі-30”.

Мікалай Пятроў:Мінабароны не вядзе гэтыя аб’екты. Ёсць у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях падраздзяленне спецыяльнае, Праматамнагляд называецца”.

Між тым, загадчык аддзялення Інстытута ядзерных даследаванняў Уладзімір Скурат сцвярджае, што на тэрыторыі былых вайсковых частак знаходзяцца і нешта робяць нейкія людзі.

Уладзімір Скурат:Там нейкія, ледзь не рэжымнага характару, зоны. Людзі там працуюць і знаходзяцца там”.

Толькі што за “рэжымныя зоны” знаходзяцца на тэрыторыі былых вайсковых аб’ектаў, што за людзі там знаходзяцца і што яны робяць на сховішчах радыеактыўных адкідаў, і кіраўнік прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў Кацярына Шэлегава-Самусенкава патлумачыць "Еўрарадыё" не змагла.

Зміцер Панямонаў
-10%
-20%
-70%
-20%
-10%
-10%
-5%
-10%
-10%
0069757