Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Гэтая ды іншыя навіны ў аглядзе культурных падезяў мінулага тыдня.

Выстава старадаўніх, у тым ліку цудатворных, абразоў з Кіева-Пячорскае лаўры адчынілася ў Нацыянальным мастацкім музэі. Экспазыцыю складаюць каля 40 абразоў, створаных у ХV—XVIII стагодзьдзях. Паводле дырэктара музэя Ўладзімера Пракапцова, гэта найбольш каштоўная зь сёлетніх выставаў. Абразы застрахаваныя на 1,5 мільёна даляраў.

У Музэі гісторыі беларускага кіно пачаўся Першы міжнародны фэстываль мэдыя-арту "Транзыт_01. by". Наладзілі фэстываль пры падтрымцы замежных фундатараў Асацыяцыя Сучаснага Мастацтва й Беларускі Саюз дызайнэраў. Апроч айчынных, у праграме фільмы нямецкіх, швэдзкіх, польскіх, чэскіх і расейскіх аўтараў, у тым ліку створаныя ў экзатычных для беларускай культуры жанрах відэаінсталяцыі, кампутарнага й сеткавага мастацтва.

Пачаўся новы навучальны год у Беларускім калегіюме, які спадзяецца калі-небудзь ператварыцца ў Нацыянальны ўнівэрсытэт. Аўтарытэт, як і колькасьць першакурсьнікаў, гэтай навучальнай установы, дзе выкладаюць найлепшыя беларускія журналісты, гісторыкі й філёзафы, штогод расьце. Сёлета ў калегіюме пачала дзеяць Лябараторыя сучаснага мастацтва, дзе будуць выкладаць айчынныя й замежныя тэарэтыкі авангарду. 9 кастрычніка калегіюм запрашае на прэзэнтацыю кнігі Ўладзімера Арлова "Сны імпэратара".

У Музэі сучаснага мастацтва адкрылася выстава жывапісу Рамана Кароткіна й фатаграфікі Аляксея Паўлюця пад агульным назовам "Баляваньне". Такі самы назоў мае трактат старадаўнегрэцкага філёзафа Плятона, заснавальніка папулярнай і ў Беларусі традыцыі філязофскіх гутарак за келіхам віна. Зварот аўтараў выставы да антычнае эстэтыкі зь ейнымі выкшталцонымі прапорцыямі й жыцьцялюбствам можна разглядаць ня толькі як уцёкі ад хаосу сучаснасьці, але і як пошук беларускага варыянту эстэтыкі клясыцызму.

Нацыянальны музэй гісторыі й культуры наладзіў найбуйнейшую выставу беларускага фотапартрэту. Побач з творамі, якім ужо паўтара стагодзьдзя, дэманструюцца выявы нашых сучасьнікаў. На старых здымках беларусы нагадваюць скульптуры, на сучасных — пэрсанажаў відэакліпу. На выставе ёсьць рэдкія здымкі Якуба Коласа, Янкі Купалы, нядаўна памерлага філёзафа-дысыдэнта Кіма Хадзеева.

Юрась Барысевіч, Менск