Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Гарадзенскія міліцыянты лічаць, што Мікалай Салянік, давераная асоба Ганчарыка, арганізаваў 30 жніўня недазволены мітынг. На тым мітынгу выступіў кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Ганчарык. Сёньня судзьдзя Ленінскага райсуда Горадні Дзьмітры Дземчанка накіраваў матэрыялы справы назад у міліцыю.

Міліцыянты ня здолелі давесьці ў судзе тое, што сьцьвярджалася ў пратаколе — што спадар Салянік зьяўляўся арганізатарам мітынгу. Высьветлілася таксама, што перадвыбарчы мітынг прайшоў без заўваг. У складзеным тады пратаколе пазначана адно, што былі два нэўтральныя транспаранты, і што Ўладзімер Ганчарык заклікаў галасаваць за яго.

Карацей, усё адбылося без парушэньняў грамадзкага парадку. Гэта прызналі ў судзе і самі міліцыянты. Аднак пазьней пракуратура запатрабавала, каб міліцыя правяла праверку і каб арганізатараў прыцягнулі да адказнасьці. Так зьявіўся пратакол аб правядзеньні недазволенага мітынгу.

Кіраўнік рэгіянальнага аддзяленьня Беларускага Гельсынскага камітэту Аляксандар Антанюк зазначыў у судзе наступнае:

(Антанюк: ) "Міліцыя не перашкаджала праводзіць перадвыбарчы мітынг і не заклікала ўдзельнікаў разысьціся. І толькі калі сталі вядомыя вынікі выбараў, спадара Саляніка вырашылі пакараць".

У судзе выступілі начальнік штабу Ленінскага райаддзелу міліцыі Недагібчанка і два ягоныя падначаленыя. Аднак зь іхных паказаньняў не вынікала, што спадар Салянік вінаваты ў арганізацыі мітынгу Ўладзімера Ганчарыка.

Сяргей Астраўцоў, Горадня