Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Расейская станцыя папярэджаньня аб ракетным нападзе пад Баранавічамі будзе пастаўленая на баявое дзяжурства ў першай палове 2002-га году. Пра гэта заявіў у сераду ў Маскве камандуючы касьмічнымі войскамі Расейскай Федэрацыі генэрал-палкоўнік Анатоль Пярмінаў. Зь ягоных словаў, ужо да канца гэтага году станцыя пад Баранавічамі пройдзе апрабацыю на баявое дзяжурства. Расейскі генэрал-палкоўнік адзначыў, што ўжо цяпер радыёлякацыйная станцыя пад Баранавічамі "працаздольная, і яна бачыць".

Станцыя папярэджаньня аб ракетным нападзе павінна пастаўляць інфармацыю аб ракетным нападзе на пункты дзяржаўнага й вайсковага кіраваньня. Яна таксама зьбірае інфармацыю папярэджаньня для сыстэмы проціракетнай абароны й дадзеныя пра касьмічныя аб'екты для сыстэмы кантролю касьмічнай прасторы. Зусім верагодна, што ў выпадку ваеннага канфлікту, у які будзе ўцягнутая Расея, гэты расейскі аб'ект можа быць для праціўніка адной зь мішэняў. Таксама наяўнасьць такога аб'екту супярэчыць абвешчанаму Беларусьсю нэўтралітэту.

Будаўніцтва РЛС пад Баранавічамі пачалося яшчэ ў часы СССР, а потым яно было прыпыненае з прычыны недастатковага фінансаваньня. У 1998 - м годзе работы аднавіліся. Баранавіцкая РЛС павінна была замяніць сабой аналягічную станцыю ў Скрундзе, якая была ліквідаваная на рашэньне латвійскіх уладаў. Асноўным аргумэнтам было тое, што праца РЛС мела нэгатыўныя экалягічныя наступствы.

Які статус мае гэты расейскі ваенны аб'ект на тэрыторыі Беларусі, высьветліць у айчынным Міністэрстве абароны не ўдалося. Расейская РЛС знаходзіцца на мяжы двух беларускіх раёнаў - Клецкага й Ганцавіцкага, аднак адміністрацыйна адносіцца да Клецкага раёну. Мы патэлефанавалі ў Клецкі райвыканкам. Там паведамілі, што станцыю "зьбіраюцца запусьціць ў сьнежні". Яна разьмешчана на ўчастку зямлі, выдзеленым Расейскай Фэдэрацыі. У райвыканкаме, аднак, ня ведаюць, на якіх умовах разьмешчаная гэтая станцыя й якія выгоды за яе мае Беларусь.

Намесьнік старшыні Клецкага райвыканкаму Аляксандар Рулькевіч распавёў пра канктакты з расейскімі вайскоўцамі.

А.Р.: -Иногда по линии шефской помощи они солдатами оказывают услуги, участвуют праздниками, салюты делают, парады, концерты дают. А чисто материальной выгоды нет. На всех наших праздниках командир части - почетный гость.

Што да экалягічнай бясьпекі, то спадар Рулькевіч распавёў:

А.Р.: -Чисто теоретически, как обещал нам и командир, и приезжавший на днях начальник космических сил России, - это безобидная вещь. Хотя бумаг у нас никаких нет, исследований, наверно, никто не проводил.

Калі я нагадаў пра аналягічную станцыю ў Скрундзе, якую зачынілі латвійскія ўлады, намесьнік старшыні Клецкага райвыканкаму выказаў сваё меркаваньне:

А.Р.: -Как оккупантов выгнали, да и все, а не по экологическим причинам. Так же сделали и в Молдове,там вообще, по-моему взорвали.

Разам з тым расейскія вайскоўцы сьцьвярджаюць, што бліжэйшым часам будуць разгорнутыя мабільныя станцыі папярэджаньня аб ракетным нападзе. Гэта дазволіць адмовіцца ад эксплюатацыі адмысловых стацыянарных аб'ектаў у краінах СНД, у тым ліку і ў Беларусі, бо яны занадта дарагія й энэргаёмістыя. У некаторых краінах СНД гэтыя былыя саюзныя аб'екты сталі дзяржаўнай уласнасьцю.

Аляксандар Дашчынскі

Радыё Рацыя