Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Сёньня стала вядома, што рэалізацыю інвэстыцыйнага праекту бровара "Балтыка" адклалі на няпэўны час. Кіраўніцтва расейскай кампаніі запатрабавала ад менскай "Крыніцы" паўторнай эмісіі акцыяў прадпрыемства. У Санкт-Пецярбургу лічаць, што цягам перамоўнага працэсу вартасьць акцыяў беларускага бровара істотна паменшала.

Такім чынам, спадзяваньні беларускага кіраўніцтва атрымаць неўзабаве траншу на 25 мільёнаў даляраў ЗША на тэхнічнае пераабсталяваньне заводу пакуль ня спраўджваюцца. Другасная эмісія можа быць завершаная не раней як у лютым 2002 году.

Таксама дагэтуль невядома, якім коштам "Балтыка" будзе набываць акцыі ў "Крыніцы". У адказным за рэалізацыю праекту канцэрне "Белдзяржхарчпрам" кажуць, што пакуль рынак каштоўных папераў у Беларусі не сфармаваны, дакладна ацаніць гэтую вартасьць не выпадае.

Тым часам у спадзяваньні на хуткае фінансаваньне ад жніўня кіраўніцта "Крыніцы" праводзіць на бровары маштабныя будаўніча-мантажныя работы, на якія ўжо выдаткавалі зь дзяржаўнага бюджэту больш за 1 мільён даляраў.

Ігар Карней, Менск
,