168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  2. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  3. Мингорисполком отказал в проведении отдельного шествия «Бессмертный полк»
  4. Приближается 9 Мая. Как можно поздравить ветеранов и помочь им (в том числе финансово)
  5. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  6. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  7. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  8. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  9. «Человечество стоит на краю пропасти». Температура Земли в 2020 году достигла рекордно высоких показателей
  10. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  11. «Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
  12. Лукашенко вручил награды, в том числе и «группе доблестных офицеров КГБ»
  13. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  14. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  15. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  16. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  17. Почему нет менструации? Гинеколог отвечает на важные вопросы
  18. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  19. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  20. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  21. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  22. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  23. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  24. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  25. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  26. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  27. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  28. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  29. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  30. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось


Напярэдадні міжнароднага Дня турызму кіраўніцтва галіновага ведамства вымушана канстатаваць: беларуская сфэра турызму колькі год запар перажывае востры крызыс.

Прэсавая канфэрэнцыя з нагоды міжнароднага Дня турызму прайшла без удзелу міністра спорту й турызму Яўгена Ворсіна. Нягледзячы на тое, што ўчора ягоная кандыдатура была зацьверджаная Лукашэнкам на наступны тэрмін, так бы мовіць, "аддзімацца" перад журналістамі ён накіраваў свайго намесьніка. Пэўна, таму настрой у Чэслава Шульгі быў далёкі ад сьвяточнага: пакуль ніводзін з паказчыкаў упарта не дае падставаў для аптымізму.

Найперш, толькі адзін гатэль у Беларусі сэртыфікаваны паводле міжнародных стандартаў на права валоданьня трыма зоркамі – гэта "Нафтан" у Наваполацку. Чаканьне, што праз колькі гадоў чатыры зоркі атрымае гасьцінічны комплекс "Мінск", што пачалі рэканструяваць турэцкія будаўнікі, патрабуе праверкі часам. Большасьць турыстычных базаў Беларусі не аднаўляліся з пачатку 70-х. Кіраўніцтва міністэрства гэта тлумачаць проста: пакуль існуе попыт (дагэтуль запоўненасьць складала 60%), з рэканструкцыяй можна пачакаць.

Зусім незайздросная сытуацыя ў справе прыцягненьня іншаземных турыстаў. Пра скарачэньне колькасьці замежных гасьцей сьведчыць ужо тое, што раней пад дахам аб’яднаньня "Белінтурыст" працавала 40 перакладчыкаў. Зараз на сталай аснове не працуе ніводзін! Вось што з гэтай нагоды мяркуе галоўны кансультант управы турызму ў Міністэртве Мікалай Чырскі.

(Чырскі: ) "Іншаземных турыстаў, паводле Міністэрства статыстыкі, у 99-м годзе было 70 тысячаў, летась — 60 тысячаў, зараз наўрад ці лічба наблізіцца да 50 тысячаў. Затое дынаміка выезду зусім іншая. У мінулым годзе адпачывала за межамі краіны прыкладна мільён грамадзянаў Беларусі. Зараз сэзон яшчэ ня скончыўся, але можна прагназаваць, што будзе ўзяты чарговы рэкорд. Такім чынам, мы самі ёсьць спонсарамі замежных краінаў, у прыватнасьці, іхнай інфраструктуры турызму. Затое нічога ня робім на Радзіме. У ранг дзяржаўнай палітыкі ўведзена тры кошты турыстычных і музэйных паслугаў: для замежнікаў, для грамадзянаў Беларусі й грамадзянаў краінаў СНД. Я трыццаць год адпрацаваў у гэтай сыстэме, але мне вельмі цяжка растлумачыць сутнасьць гэтага рэкету".

Паводле спадара Чырскага, Міністэрства спорту й турызму шматразова хадайнічала перад урадам, каб кошты для замежных грамадзянаў і мясцовых жыхароў выраўнаць, як гэта ёсьць ва ўсім сьвеце. Але пад прыкрыцьцём сацыяльнай абароненасьці беларусаў урад на такі крок не пагаджаецца.

Адсутнасьць цікавасьці да Беларусі абумоўлена ня толькі палітычным курсам беларускага кіраўніцтва. Патэнцыйных падарожнікаў палохае найперш цяганіна з атрыманьнем беларускіх візаў. Да таго ж, яны каштуюць непараўнальна дорага ў параўнаньні са сьціплым пералікам прапановаў ненавязьлівага сэрвісу ды мейсцаў наведваньняў. Маюць патрэбу ва ўдакладненьні і ўласна лічбы статыстыкі. Вось што кажа спадар Чырскі.

(Чырскі: ) "Грамадзяне Заходняй Эўропы, якія падарожнічаюць да расейскіх гістарычных адметнасьцяў (у прыватнасьці, у Маскву й Санкт-Пецярбург) фізычна ня могуць абмінуць нашу краіну, бо мы знаходзімся ў геаграфічна выгадным становішчы."

Такім чынам, досыць значную частку быццам бы замежных турыстаў складаюць транзытныя падарожнікі ў Расею, якія на дзень-два спыняюцца, каб не начаваць у палявых умовах.

Большасьць кіраўнікоў беларускіх турыстычных фірмаў у кулюарах салідарныя, што вялізная дыспрапорцыя паміж беларусамі, якія выяжджаюць за мяжу, і замежнікамі, што імкнуцца ў Беларусь, захаваецца да таго часу, пакуль будзе існаваць цяперашні палітычны рэжым.

Ігар Карней, Менск
-10%
-15%
-20%
-20%
-10%
-10%
-25%
-50%
-20%
-20%