Поддержать TUT.BY
Коронавирус: свежие цифры


У парку iмя Горкага ў Мiнску супрацоўнiкi аддзела па наркакантролю i процiдзеянню гандлю людзьмi Фрунзенскага РУУС затрымалi двух збытчыкаў "дурману" i маладога чалавека, якi прыйшоў да iх па дозу.

Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" начальнiк згаданага аддзела Вiталь Капiлевiч, затрыманыя наркадзялкi працяглы час займалiся распаўсюджваннем наркотыкаў у месцах масавага гуляння людзей. Адзiн з iх, дарэчы, з’яўляўся работнiкам аднаго з атракцыёнаў парка. Паводле папярэдняй iнфармацыi, гандлявалi збытчыкi марыхуанай i псiхатропным рэчывам амфетамiн, кошт якiх за дозу адпаведна складаў 30 i 15 долараў ЗША. Узрост затрыманых — 24—25 гадоў. У адносiнах да наркадзялкоў узбуджана крымiнальная справа.

Iгар ГРЫШЫН
-25%
-60%
-20%
-25%
-20%
-10%
-10%
-30%
-50%
-35%