Поддержать TUT.BY
Коронавирус: свежие цифры


Дзесяцiкласнiк адной з сярэднiх школ Жлобiна быў затрыманы сталiчнымi праваахоўнiкамi ў Мiнску: юнак спрабаваў вывезцi за мяжу дзяўчат для сэксуальнай эксплуатацыi.

Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" выконваючы абавязкi начальнiка групы iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандр Ластоўскi, 17-гадовы хлопец змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання. А праявiў ён свае "таленты" ў зусiм незвычайнай для падлетка справе: школьнiк падрыхтаваў групу мiнчанак, якiх хацеў даставiць у Маскву, дзе iх чакала незайздросная доля — улагоджваць сэксуальныя прыхамацi клiентаў. Паводле папярэдняй iнфармацыi, дзесяцiкласнiк са Жлобiна часта гасцяваў у Мiнску, дзе ў яго было шмат знаёмых. У першапрастольнай у яго таксама былi пэўныя сувязi: малы, ды раннi раззнаёмiўся з людзьмi, якiя маюць дачыненне да некаторых забаўляльных маскоўскiх клубаў. Апошнiя i прапанавалi яму за пэўны працэнт ад здзелкi знайсцi сiмпатычных сэкс-рабынь для працы ў Маскве. Выкарыстоўваючы Iнтэрнэт, школьнiк сустракаўся з дзяўчатамi, якiх змог "вылавiць" на сайтах для знаёмства. А потым у ход iшло красамоўства: гаварлiвы юнак "закалыхаў" размовамi аб маскоўскiх высокiх заробках i прыгожым жыццi пяць мiнчанак, якiя далi яму згоду паехаць шукаць сумніўнае шчасце. Аднак у апошнi момант у справу ўмяшалiся праваахоўнiкi, якiя i затрымалi гора-сутэнёра.

Iгар ГРЫШЫН
-10%
-35%
-12%
-50%
-10%
-15%
-10%
-5%
-10%