153 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. КГБ: по «делу о госперевороте» обвинения предъявлены четырем лицам. Все они дают признательные показания
  2. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  3. Знакомьтесь с отважной белоруской, которая решилась взойти на самую высокую вершину земли
  4. В Минске и окрестностях — много силовиков и колонны техники. В МВД говорят, что «плановые учения»
  5. Минэкономики: Система достаточно прочна. Неблагоприятные факторы носят временный характер
  6. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  7. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  8. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  9. В Минске заметили эксклюзивный внедорожник с клиренсом полметра и ценой почти полмиллиона евро
  10. Точки над i. От назначенной на четверг встречи Лукашенко и Путина ждут судьбоносных решений
  11. Замглавы МИД Литвы: Посол США, не получившая белорусскую визу, возможно, временно будет проживать в Вильнюсе
  12. Новые выборы уже в этом году и права человека. Парламентская ассамблея Совета Европы приняла резолюции по Беларуси
  13. Акции в поддержку Навального в России: задержаны более 1600 человек
  14. «Череп маленький — мозг не помещается». История мамы парня, который родился с микроцефалией
  15. 35 лет после Чернобыля. История женщины, родившей сына в апреле 1986-го
  16. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  17. В Минздраве рассказали о количестве привившихся от коронавируса и поствакцинальных реакциях
  18. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  19. «Согласился с обвинением». Что сказали в суде предшественник Бабарико на посту главы банка и преемник
  20. Проект Суперлиги оказался полным провалом. Турнир отменили, а клубы испортили себе репутацию
  21. Помните, в Жодино милиционер ударил женщину? На одну из участниц той истории завели дело
  22. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  23. В Оршанском РУВД в кабинете нашли тело сотрудника милиции. СК проводит проверку
  24. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  25. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту
  26. «Все границы перешли!» Путин о «попытке госпереворота и убийства Лукашенко» в Беларуси
  27. Отдых в пандемию: можно ли съездить в автобусный тур и обязательна ли самоизоляция после возвращения
  28. Прорыв трубы в Чижовке: затопленная дорога, проблемы с водой в трех районах Минска и поврежденный газопровод
  29. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  30. Преподаватель гомельского медунивера от руки рисует лекции для студентов — и им нравится


Ахвотнiкаў да чужой iнтэлектуальнай уласнасцi ў нашай краiне хапала заўсёды. Але, калi раней ахвярамi гэтак званых "пiратаў" былi замежныя ўладальнiкi сусветнавядомых брэндаў i "зоркi" расiйскай эстрады, то апошнiм часам ужо крадуць i лагатыпы айчынных вытворцаў.

Як паведамiў начальнiк упраўлення па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi (УБЭЗ) Мiнiстэрства ўнутраных спраў Вiктар Ермакоў, не так даўно мiлiцыянеры выявiлi на рынках дзесяткi тон фальсiфiкаванай мясной прадукцыi. Мясныя вырабы, на якiя сышоў тэрмiн прыгоднасцi, прывозiлi з Польшчы, наклейвалi лагатыпы беларускiх вытворцаў i прадавалi на нашых рынках. Барацьбiтамi з эканамiчнай злачыннасцю таксама спынены цэлы шэраг спробаў збыту фальсiфiкаваных алкагольных i тытунёвых вырабаў, фармацэўтычнай, парфумернай прадукцыi i, вядома ж, "пiрацкiх" аўдыё- i вiдэакасет i кампакт-дыскаў. Напрыклад, сёлета ў аднаго сталiчнага прадпрымальнiка была канфiскавана цэлая партыя — 30 тысяч адзiнак — кантрафактных кампакт-дыскаў. Гэты "пiрат", мiж iншым, гандляваў кантрафактам i ў рознiцу (меў 3 адпаведныя пункты), i оптам. Паводле звестак супрацоўнiкаў МУС, большасць "пiрацкай" аўдыё- i вiдэапрадукцыi завозiцца ў Беларусь з Расii i Украiны. У нашых суседзяў iснуюць цэлыя падпольныя "фабрыкi кантрафакту". Аб тым, што гэты незаконны бiзнэс у нашых суседзяў набыў вялiзны размах, яскрава сведчыць аб’ём "iнвестыцый" у яго. Кошт адной "лiнii" па штампаванню кампакт-дыскаў з фанаграмамi шлягераў складае каля 2 мiльёнаў долараў. Аднак на працягу 6 месяцаў усе выдаткi акупляюцца i "фабрыка" кантрафакту пачынае прыносiць вялiзныя прыбыткi. Расiйскiя "пiраты" спрабуюць наваднiць сваёй прадукцыяй нават заходнееўрапейскiя краiны. Праваахоўныя органы Беларусi, у прыватнасцi, перакрылi канал пастаўкi пiрацкiх кампакт-дыскаў у Германiю. Больш за 40 тысяч кантрафактных дыскаў з запiсамi расiйскiх шлягераў ужо чакалi на беларускай перавалачнай базе адпраўкi ў ФРГ.

Увогуле, толькi за мiнулы год за парушэнне аўтарскiх правоў у Беларусi было ўзбуджана 70 крымiнальных спраў, да адказнасцi прыцягнуты 456 чалавек. У "пiратаў" канфiскавана больш за 70 тысяч адзiнак прадукцыi. Вядома, гэта кропля ў "кантрафактным моры". Барацьба з выкрадальнiкамi чужой iнтэлектуальнай уласнасцi была б больш эфектыўнай, калi б праваахоўным органам аказвалi дапамогу самi ўладальнiкi аўтарскiх правоў. Аднак свае "прэтэнзii" да "пiратаў" гаспадары iнтэлектуальнай уласнасцi выказваюць не вельмi часта. Напрыклад, з расiйскiх зорак эстрады толькi Юрый Антонаў звярнуўся два гады таму ў праваахоўныя органы нашай краiны з просьбай абаранiць яго аўтарскiя правы на музычныя творы, якiя беларускi "пiрат" размясцiў у Iнтэрнэце. Парушальнiка знайшлi i прыцягнулi да адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Злодзею пашанцавала, што Антонаў не патрабаваў кампенсацыi за нанесены ўрон.

Вялiкi ўрон наносiцца iмiджу дзяржавы, а таксама бюджэту краiны, бо "пiраты" не плацяць падаткi. Словам, выкараненне кантрафактнай прадукцыi з айчыннага рынку павiнна быць справай усенароднай.

Мiкола ДЗЯБЁЛА
-15%
-20%
-20%
-30%
-17%
-20%
-37%
-10%
-50%
-65%