11 траўня а 19:00 у сядзібе Партыі БНФ адбудзецца ганаровае ўшанаваньне ляўрэатаў прэміі БНФ. Нагадаем, што прэмію выдаецца штогод у трох намінацыях.

У намінацыі "Культура" вылучаны музыка Зьміцер Сасноўскі, адзін з заснавальнікаў "Свабоднага тэатру" Уладзімер Шчэрбань і музычны прадусар Віталь Супрановіч. У намінацыі "Адукацыя/навука" — выдавец Зьміцер Колас, аўтар ідэі Балта-Чарнаморскага энергетычнага калектару Станіслаў Гусак і эканаміст Валеры Дашкевіч (пасьмяротна). У намінацыі "Грамадзкая чыннасць" — лідэр "Маладого фронту" Павал Севярынец, сябры Сойму Партыі БНФ Валянціна Трыгубовіч і Ўладзімер Кішкурна.

У склад журы ўвайшлі мастацтвазнаўца Вацлаў Арэшка, фатограф Ігар Крашэўскі, перакладчык Лявон Баршчэўскі, палітыкі Вінцук Вячорка і Аляксей Янукевіч, грамадзкая актывістка Валянціна Сьвяцкая, рэжысёр Сяргей Патаранскі. Старшынём журы ёсьць мастак Аляксей Марачкін, паведамляе прэс-група Партыі БНФ.
-50%
-46%
-15%
-10%
-20%
-50%
-20%
-10%
-55%
-50%
-20%
-30%
0066856