Для ветэранаў, удзельнiкаў i iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны плануецца захаваць асноўныя сацыяльна значныя льготы — аб гэтым паведамiў начальнiк галоўнага ўпраўлення комплекснага аналiзу i каардынацыi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Яўген Каспяровiч.

Паводле даных мiнiстэрства, у пачатку мая ў Беларусi налiчвалася 65,5 тыс. ветэранаў i iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай, а таксама 7,1 тыс. членаў сем’яў загiнулых у гады вайны, 14,1 тыс. асобаў, узнагароджаных ордэнамi цi медалямi за самаахвярную працу i бездакорную вайсковую службу ў тыле, 55,8 тыс. былых вязняў фашызму. Не сакрэт, што асноўнай крынiцай даходаў гэтых людзей была i застаецца пенсiя. Пры гэтым, нагадала намеснiк мiнiстра Марыяна Шчоткiна, зараз Героям Савецкага Саюза, асобам, узнагароджаным ордэнамi Славы трох ступеняў, вызначана павышэнне ў памеры 500 працэнтаў ад мiнiмальнай пенсii па ўзросту (сёння складае 44 775 рублёў), iнвалiдам вайны I i II груп — 400, iнвалiдам III групы i ўдзельнiкам вайны — 250 працэнтаў.. Як вынiк, узровень пенсiйнага забеспячэння ветэранаў вайны атрымлiваецца больш высокiм. Так, калi ў красавiку сярэдняя пенсiя па ўзросту ў краiне складала 292 тыс., то сярэдняя пенсiя па ўзросту ўдзельнiка Вялiкай Айчыннай — 424 тыс., а iнвалiда вайны — 504 тыс. рублёў.

Разам з тым нельга не зазначыць: сёння нават самыя маладыя ветэраны вайны ўжо пераадолелi ўзрост у 80 гадоў. У сувязi з гэтым, лiчаць у мiнiстэрстве, гэтыя катэгорыi людзей маюць асаблiвую патрэбу ў дадатковай сацыяльнай падтрымцы. Зараз, адзначыла Марыяна Шчоткiна, iнвалiды вайны цалкам забяспечаны iнвалiднымi каляскамi, пратэзамi i сродкамi рэабiлiтацыi, практычна знятыя пытаннi па выдзяленню iм жылля. А адзiнокiм грамадзянам пажылога ўзросту за кошт мясцовых бюджэтаў устанаўлiваюцца iндывiдуальныя пажарныя апавяшчальнiкi i прыборы ўлiку расходаў вады. Прычым, каб высветлiць усе "балючыя кропкi", наладжаны штогадовыя абследаваннi ўмоў жыцця ветэранаў. У кожным раёне iх праводзяць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. I праз тыя ж цэнтры iдзе аказанне дапамогi. Дарэчы, заўважыла Марыяна Шчоткiна, апошнiм часам у краiне пашыраецца практыка падтрымкi па месцы жыхарства мабiльнымi брыгадамi, якiя ў тым лiку наведваюць аддаленыя i малаколькасныя вёскi. Да таго ж у склад такiх брыгад, апроч работнiкаў сацыяльнай службы, звычайна ўваходзяць прадстаўнiкi аховы здароўя, гандлю i бытавога абслугоўвання.

Адначасова непрацуючыя ветэраны вайны маюць права на бясплатнае першачарговае санаторна-курортнае лячэнне цi аздараўленне. Або, у выпадку неатрымання пуцёўкi, — на атрыманне кампенсацыi. Такая кампенсацыя ў тым лiку будзе выплачвацца сёлета — за мiнулы год. Праўда, зараз умовы зменяцца. Кампенсацыя будзе скасавана, аднак замест яе ўводзiцца дапамога на аздараўленне. Дапамога складзе 10 базавых велiчынь, а разлiчваць на яе змогуць, у прыватнасцi, Героi Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэнаў Славы, непрацуючыя iнвалiды i ўдзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны. Аднак (зноў-такi пры неатрыманнi пуцёўкi) сама дапамога будзе выплачвацца налета — па вынiках гэтага года.

Мiж тым, цi не самая вострая на сёння тэма — iльготы. Як падкрэслiваюць у мiнiстэрстве, асноўныя перавагi для ветэранаў вайны павiнны захавацца. Пры гэтым Беларусь не мае намеру iсцi на манетызацыю льгот па прыкладу Расii. "Мы жывём у сваёй краiне, i ў нас ёсць свае погляды i падыходы", — заўважыла з гэтай нагоды Марыяна Шчоткiна.

Сяргей ГРЫБ
-25%
-20%
-55%
-10%
-5%
-33%
-55%
0066856