Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Выканаўчы дырэктар Міжнароднай Лігі правоў чалавека Кэтрын Фіцпатрык накіравала 9 лістапада ліст Аляксандру Лукашэнку. Копіі пасланьня пайшлі генэральнаму пракурору Беларусі Бажэлку і новаму амбасадару ЗША ў Беларусі Майклу Козаку.

Ліга сур'ёзна занепакоеная ўзмацненьнем ціску на свабодную прэсу Беларусі. Асабліва насьцярожвае той факт, што напады працягваюцца, нягледзячы на шматлікія абяцаньні ўраду РБ выконваць патрабаваньні АБСЭ па правядзеньню дэмакратычных выбараў. Мы адзначаем, што доступ апазыцыі да дзяржаўных СМІ, і тым больш зьняцьцё санкцыяў і спыненьне перасьледу ў адносінах да незалежных СМІ, жыцьцёва неабходныя для разьвіцьця дэмакратыі на Беларусі. Мы заклікаем вас забясьпечыць тэрміновае спыненьне гэтых празьмерных парушэньняў свабоды прэсы і сходаў...
0058045