Поддержать TUT.BY
59 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры


Як паведамiлi рэдакцыi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС, учора ў 4.43 спрацавала пажарная сiгналiзацыя, выведзеная на пульт дзяжурнага гасцiнiцы. Датчыкi паказвалi, што на апошнiм, чацвёртым, паверсе будынка з’явiлася задымленне. Пакуль вахцёр выклiкала выратавальнiкаў-пажарных, дзяжурная кiнулася наверх, дзе з пакояў ужо выбягалi жыльцы. Персанал гасцiнiцы пачаў эвакуацыю людзей, якiя былi размешчаны ў кiнатэатры "Мiр". Дарэчы, пастаяльцы аднаго з нумароў самi сказалi, што менавiта ў iх i распачаўся пажар. Для лiквiдацыi ўзгарання выратавальнiкам-пажарным спатрэбiлася пяць хвiлiн. Агнём у нумары былi пашкоджаны шпалеры, ложкi, тумбачка, стол. Да хуткага распаўсюджвання полымя прывяло тое, што ў пакоi была прыадчынена фортка, а, выбягаючы, жыльцы не зачынiлi за сабой дзверы.

Згодна з папярэднiмi данымі, прычынай пажару стала неасцярожнае курэнне аднаго з iх: мужчына i жанчына, што прыехалi на адпачынак у Вiлейскi раён, курылi абодва, i не адмаўляюць, што нечая цыгарэта i магла стаць крынiцай агню. Урон ад пажару склаў каля паўмiльёна рублёў. Падчас здарэння нiхто з насельнiкаў гасцiнiцы не пацярпеў.
-15%
-44%
-52%
-17%
-5%
-10%
-20%
-25%