Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Інстытут "Адкрытае Грамадзтва", які належыць Джорджу Сорасу падаў 2 лістапада ў суд на ўрад Аляксандра Лукашэнкі, абвінаваціў яго ў незаконным арышце менскае друкрні "Мэджык", якая належыць непасрэдна OSI.

Фінансіст і філантроп Джордж Сорас, старшыня Інстытута "Адкрытае Грамадзтва" публічна асудзіў дзеяньні Лукашэнкі: "Рэжым Лукашэнкі, які зноў паспрабаваў задушыць незалежную прэсу, на гэты раз спакусіўся і на прыватную ўласнасьць. Гэта зьяўляецца папярэджаньнем усім патэнцыйным інвэстарам ня мець справаў зь Беларусьсю".

OSI, які патраціў звыш 20 мільёнаў даляраў на праграмы разьвіцьця ў Беларусі, першапачаткова аказваў фінансавую падтрымку "Мэджыку" праз Беларускі Фонд Сораса – незалежную арганізацыю, пазбаўленую ад выплаты падаткаў. Аднак, у сувязі з сыстэматычным ціскам з боку рэжыма Лукашэнкі – а менавіта дэпартацыя амэрыканскага дырэктара Фонда і канфіскацыя яго (Фонда) маёмасьці – Фонд быў вымушаны аб'явіць пра сваё закрыцьцё. Гэта здарылася ў 1997 годзе. Хутка пасьля гэтага OSI здаў у арэнду "Мэджыку" друкарскае абсталяваньне. Месяц таму ўлады наклалі арышт на гэтае абсталяваньне, якое быццам павіннае пайсьці ў лік пагашэньня запазычанасьці перад беларускай дзяржавай з боку Беларускага Фонда Сораса. Сам Фонд катэгарычна адмаўляе існаваньне такога доўга. Як бы там не было, менавіта OSI-Нью-Йорк, а не Беларускі Фонд Сораса, зьяўляецца сапраўдным уладальнікам захопленага абсталяваньня.

Акрамя пададзенага ў Вышэйшы Гаспадарчы Суд Менска іска, OSI разглядае і іншыя спосабы ўзьдзеяньня на беларускі ўрад і вяртаньня яго на дэмакратычны шлях разьвіцья.
0058648