Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Папа Ян Павал ІІ прызначыў новага нунцыя Апостальскае Сталіцы ў Беларусі. Ім стаў 49-гадовы славенскі монсіньёр Іван Юркавіч.

Доктар кананічнага права Іван Юркавіч прафэсійны дыплямат, які працаваў у нунцыятурах Ватыкану ў Паўднёвай Карэі, Калюмбіі й Расеі. Апошні час ён быў супрацоўнікам цэнтральнага апарату Дзяржаўнага дэпартамэнту Ватыкану.

Цяперашні нунцый у Беларусі Дамінік Грушоўскі паведаміў нашаму радыё, што, паводле законаў Ватыкану, дыплямат, якому споўнілася 75 гадоў, сыходзіць на пэнсію. А арцыбіскуп Грушоўскі нядаўна дасягнуў гэтага веку.

Новы нунцый прыедзе ў Беларусь прыкладна праз 3 месяцы, пасьля таго, як Папа ўзьвядзе яго ў сан біскупа. Іван Юркавіч стане пятым нунцыям Апостальскай Сталіцы з часу ўсталяваньня дыпляматычных зносінаў паміж Ватыканам і Беларусьсю ў 1991 годзе.

Альгерд Невяроўскі, Менск