1. Три белоруски попали в популярный «Женский стендап» на ТНТ. Вот кто они
  2. «Дети писали: вы крутая!» Татьяна ушла из бизнеса в школу и перевезла семью из Минска в Ляховичи
  3. Приговоры, задержания и фотопроект о детях политзаключенных. Что происходило в Беларуси 14 апреля
  4. Олексин рассказал, почему торговал сигаретами через арабскую компанию
  5. Спектакль по книге Алексиевич исчез из репертуара РТБД. Что известно?
  6. Лукашенко и Алиев встретились в Азербайджане: что обсуждали на переговорах
  7. Минчанку судят за оскорбление Ермошиной. Глава ЦИК в суд не явилась
  8. «Алкоголь — основная причина». Врач рассказывает, почему появляется панкреатит и как его лечить
  9. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  10. «Нацбанк показал, что рычаги у него остаются». Что означает повышение ставки рефинансирования
  11. «Гродно Азот»: мы давно не работаем с Helm. Скоро средняя зарплата вырастет до 2 тысяч рублей
  12. Бабарико говорит, что обвиняемые невиновны. А как считают они сами?
  13. Умер автор белорусского букваря Анатолий Клышко
  14. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке
  15. «Ты как будто забываешь, кто ты. Невероятно тупеешь, чудовищно». Честно о том, что происходит в декрете
  16. Белоруска запустила уникальную платформу помощи бездомным животным. Ее проект оценили даже в ЕС
  17. «Это что вообще такое?» Владелец удивился страховой выплате за легкое повреждение Mercedes S500
  18. Нацбанк повышает ставку рефинансирования до 8,5%
  19. В Москве задержали адвоката Юрия Зенковича. Сейчас он в Минске в тюрьме КГБ
  20. «С остринкой и иронией». Как белорусский бренд одежды стал конкурировать с известными марками
  21. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  22. «Друзья шутят, что я теперь «яжбать». Молодой папа в декрете — о разводе, дочери и трудностях
  23. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  24. В Беларуси построят хранилище для отходов с БелАЭС. Выбор площадки все еще идет
  25. В Беларуси ограничили доступ к сайтам про политзаключенных и учебу в Польше
  26. «Спросили, связана ли работа с политикой». Как белорусы сейчас проходят украинскую границу
  27. Как наши спецслужбы могут задерживать белорусов в России? Спросили у эксперта
  28. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  29. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  30. «Реал» выбил «Ливерпуль» из Лиги чемпионов, «Манчестер Сити» разобрался с «Боруссией»


Пётар Марцаў абвінаваціў Аляксандра Лукашэнку ў тым, што той аддаваў загады забіваць няўгодных, а міліцэйскі генэрал Мікалай Лапацік фактычна пацьвердзіў сапраўднасьць свайго сакрэтнага рапарту, дзе распавядалася пра арганізаваныя ўладамі забойствы Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага.

У сьвежым нумары амэрыканскага часопісу "U.S. News and World Report" зьмешчаны артыкул пра Аляксандра Лукашэнку "Тыран, якога ігнаруе сьвет".

"У Беларусі Лукашэнка кіруе праз дэкрэт, прыхамаць, прыпадак раздражненьня ды, мажліва, забойства",— робіць выснову аўтарка публікацыі Маша Гесэн і падае цытату зь Пятра Марцава, галоўнага рэдактара "Белорусской деловой газеты". Спадар Марцаў сьцьвярджае, што асабіста ведае аднаго чалавека з каманды зьнішчэньня, цытую: "Так здарылася, што мы ведалі адзін аднаго зь дзяцінства. У 1999 годзе, пасьля таго, як мы апублікавалі расьсьледаваньне пра кантрабанду золата з Расеі празь Беларусь, ён прыйшоў да мяне й сказаў, што Лукашэнка загадаў мяне забіць. З чаго я зразумеў, што ў іншых выпадках, калі ён атрымліваў падобныя загады, ён проста выконваў іх. Я пайшоў у падпольле, імітуючы ад'езд з краіны, але насамрэч застаючыся ў сакрэтнай кватэры ў Менску. Праз паўтары месяцы той сам афіцэр паведаміў мне, што загад забіць быў скасаваны".

Яшчэ адно сьведчаньне пра сапраўднасьць існаваньня дзяржаўнага "эскадрону сьмерці" зьявілася ў газэце "Народная воля", што надрукавала інтэрвію з генэрал-маёрам міліцыі Мікалаем Лапацікам, які летась у лістападзе даслаў міністру ўнутраных справаў рапарт пра абставіны палітычных забойстваў.

Журналістка Марына Коктыш пракамэнтавала сустрэчу з генэралам гэтак:

(Коктыш: ) "Генэрал Лапацік зараз адпачывае, адпачывае на прыродзе, выглядае ён вельмі няблага, хаця перанес інфаркт пасьля размовы з адной высокапастаўленай дзяржаўнай асобаю.

Пра рапарт ён усё сказаў у інтэрвію "Народнай волі" — што хварэў і пра ўсё забыўся, калі што й было. Што тычыцца менавіта почырку, якім напісаны гэты рапарт, дык я думаю, што графалягічная экспэртыза безь якіх-небудзь перашкод пацьвердзіць, што гэты рапарт напісаны менавіта Мікалаем Лапацікам.

(Карэспандэнт: ) "Вось ён Вам у інтэрвію кажа: маўляў, ён ведаў, што "рана ці позна прыйдуць карэспандэнты й будуць запытваць пра сакрэтныя дакумэнты, а ты паспрабуеш ім нічога не гаварыць, таму што ня маеш права". У Вас ўражаньне якое — ён пісаў гэты рапарт?

(Коктыш: ) "Так. На маю думку, ён пісаў гэты рапарт".

(Карэспандэнт: ) "Вы можаце сказаць, што вашае інтэрвію — гэта хутчэй пацьверджаньне той інфармацыі, якую абнародваў Уладзімер Ганчарык — пра эскадроны сьмерці, чым абвержаньне?"

(Коктыш: ) "Безумоўна".

Гэтак зазначыла спадарыня Коктыш з газэты "Народная воля".

Юры Сьвірко, Менск
-53%
-5%
-50%
-30%
-25%
-40%
-10%
-50%
-50%
0068422