Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Адная з самых уплывовых нямецкіх газэтаў Frankfurter Allgemeine Zeitung надрукавала вялікі артыкул, прысьвечаны зьнікненьню людзей у Беларусі.

Галоўная выснова артыкулу: сёньня амаль ніводзін аб’ектыўны палітык ня мае сумневу, што ў Беларусі быў створаны ўладамі і дзейнічаў да самага апошняга часу "эскадрон сьмерці". На яго рахунку да 30 забітых праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Сярод іх такія вядомыя палітыкі як Юры Захаранка, Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі, тэлеапэратар Дзьмітры Завадскі.

У артыкуле таксама згадваецца факт, што патэнцыйны галоўны кандыдат аб’яднанай беларускай апазыцыі на цяперашніх прэзыдэнцкіх выбарах Генадзь Карпенка не памер ад інсульту, а быў атручаны ў нявысьветленых дасюль абставінах. У артыкуле таксама згадваецца інфармацыя былога следчага КГБ Аляксандра Грачова аб тым, што падчас вышуку на кватэры кіраўніка "эскдрону сьмерці" афіцэра спэцназу Паўлючэнкі былі знойдзеныя 16 відэастужак з запісамі катаваньняў і забойства ахвяраў "эскадрону", а таксама сотні тысячаў даляраў. Пазьней гэтыя стужкі ў невысьветленых абставінах зьніклі.

"Frankfurter Allgemeine Zeitung" лічыць, што перасьлед праціўнікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі – гэта пасьлядоўная і жорсткая сыстэма запалохваньня і пры неабходнасьці фізычнага зьнішчэньня ўсіх тых, хто рэальна пагражае беларускаму аўтакратычнаму рэжыму.

Мікола Іваноў, Прага