Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Сёньня ўначы зноў абрабавалі газэту "День". Як і мінулым разам, злодзеі скралі толькі начыньне кампутараў. У рэдакцыі лічаць, што йдзе паляваньне на матэрыялы спэцвыпуску, які газэта хоча прысьвяціць зьніклым вядомым людзям.

Газэту "День" абрабавалі другі раз за апошнія 10 дзён. Гаворыць намесьнік рэдактара газэты Анатоль Гуляеў:

(Гуляеў: ) "Стала ўжо "традыцыяй" абкрадаць "День" у адзін і той жа час. Тыдзень таму гэта было ўначы з панядзелка на аўторак, і зараз таксама. Як і мінулым разам, начыньне з кампутараў выдалена, няма таксама аднаго манітора.

Цікавая рэч: мінулым разам, калі мы аргумэнтавалі, што гэта ня проста побытавы крадзеж, мы казалі, што побач з кампутарамі ляжыць "ноўтбук", які аказаўся нікому не патрэбны. Што ж гэта за злодзеі такія? Ну, мусіць, злодзеі чытаюць газэты, і сёньня іхная памылка была выпраўленая — "ноўтбук" таксама зьнік".

Адметна, што рэдакцыя разьмяшчаецца ў будынку "Беларусьфільму", які даволі строга пільнуе пазаведамасная ахова. Міліцыя лічыць, што злодзеі забраліся праз вакно, і потым знутры зламалі дзьверы. Зламысьнікі, аднак, дзейнічалі вельмі выбарна — насупраць пакояў рэдакцыі месьцяцца склады "Беларусьфільму", на якія злачынцы не паквапіліся. Гаспадарылі яны ў памяшканьнях рэдакцыі даволі грунтоўна й спакойна, нібы ведаючы, што ў іх хапае часу, і ніхто іх не патурбуе.

Першы крадзёж, які здарыўся ў рэдакцыі тыдзень таму, адбыўся адразу пасьля таго, як газэта "День" першай апублікавала скандальныя дакумэнты, абнародаваныя Ўладзімерам Ганчарыкам.

(Гуляеў: ) "Нашыя непрыемнасьці пачаліся з таго, што мы надрукавалі інтэрвію з Іванам Ціцянковым. Да гэтага быў эпізод, калі мы надрукавалі ўвогуле бяскрыўдны артыкул Сяргея Аніські пра вайсковую рэформу, і ў выніку нашага рэдактара выклікалі ў КГБ. Пасьля таго — матэрыялы Ганчарыка, менавіта пасьля чаго й быў першы крадзёж у рэдакцыі. А потым мы заявілі, што будем друкаваць спэцвыпуск, прысьвечаны зьніклым..."

Напярэдадні начнога нападу рэдакцыя як раз скончыла працу над гэтым спэцвыпускам, выхад якога быў сарваны з прычыны крадзяжу тыдзень таму. Анатоль Гуляеў лічыць, што менавіта спэцвыпуск ёсьць сапраўднай мішэньню для невядомых злачынцаў. Але намесьнік рэдактара запэўніў, што ўсе матэрыялы ўдалося захаваць, і неўзабаве гэты выпуск выйдзе ў сьвет.

Віталь Цыганкоў, Менск