1. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  2. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  3. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  4. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  5. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  6. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  7. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  8. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  9. Арина Соболенко выиграла турнир в Мадриде, одолев первую ракетку мира
  10. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  11. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  12. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  13. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  14. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  15. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  16. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  17. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  18. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  19. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  20. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  21. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  22. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  23. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  24. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  25. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  26. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  27. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  28. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  29. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  30. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)


Чарговы прызыў у беларускае войска, які афіцыйна пачаўся сёньня, будзе праводзіцца паводле старое схэмы, якая супярэчыць нядаўнім заявам Аляксандра Лукашэнкі адносна значнага скарачэньня арміі. Па камэнтар з гэтай нагоды мы зьвярнуліся да былога міністра абароны Беларусі Паўла Казлоўскага.

Сёньня ў дзяржаўным друку зьявіўся ўказ Аляксандра Лукашэнкі пра чарговае звальненьне й новы прызыў у беларускае войска. Варта заўважыць, што тэкст указу па сутнасьці не адрозьніваецца ад адпаведных дакумэнтаў, якія прымаліся ў ранейшыя гады. Такім чынам, зноў каля дваццаці тысячаў прызыўнікоў возьмуць у рукі зброю, якую да іх трымалі дваццаць тысячаў цяперашніх вайскоўцаў, што неўзабаве вернуцца дадому.

Між тым, гэта ніяк не паўплывае на якасны стан баяздольнасьці беларускага войска . Яго магчыма было б падвысіць, калі б удалося перавесьці армію на прафэсійную аснову й значна скараціць, але адпаведных захадаў ня бачна, і спэцыялісты вымушаныя канстатаваць пагаршэньне становішча.

Былы міністар абароны Беларусі Павал Казлоўскі кажа.

(Казлоўскі: ) “У арміі працэнтаў 80 самалётнага парку – няспраўныя. У сістэмы супрацьпаветранай абароны сканчаецца выпрацоўка рэсурсу. Сёньняшні бюджэт, калі палічыць, што трэба арміі сёньня для таго, каб яна была баяздольная, каб яна была надзетая, абутая, займалася баявой падрыхтоўкай, дык гэта дзясятая частка таго, што патрэбна арміі”.

Паводле словаў экс-міністра, сёньня ў беларускім войску каля 80 тысячаў чалавек, на ўзбраеньні 1800 танкаў, 260 самалётаў, 80 баявых верталётаў, ажно 2600 баявых бронемашынаў. Але гэтая тэхніка, лічыць былы міністар абароны, ужо амаль вычарпала свой рэсурс, вялікія заўвагі ёсьць і да якасьці падрыхтоўкі афіцэрскага складу. Тое, што праблемы не вырашаюцца, што ня йдзе скарачэньне й рэфармаваньне войска, экс-міністар тлумачыць бязьдзейнасьцю кіраўніцтва краіны. Што тычыцца нядаўняе заявы Аляксандра Лукашэнкі пра неабходнасьць значнага скарачэньня арміі, дык былы міністар лічыць гэтую ідэю памылковай у той форме, у якой яна выказаная.

(Казлоўскі: ) “Я стаю на гэтай пазыцыі – арміі патрэбнае скарачэньне. Але як падыйсьці да гэтага. Вось тут я ня згодны з тым, аб чым заяўляе прэзыдэнт сёньня – што патрэбнае скарачэньне ўзброеных сілаў. Я лічу інакш. Патрэбнае рэфармаваньне і скарачэньне ўсёй сыстэмы нацыянальнай бясьпекі, усіх сілавых структураў. Калі гэта зрабіць толькі ў адносінах да ўзброеных сілаў, гэта ізноў будзе грубейшая памылка”.

Павал Казлоўскі мяркуе, што высновы пра скарачэньне Аляксандар Лукашэнка зрабіў пасьля таго, як азнаёміўся з вынікамі праверак, якія праводзілі сёлета адразу некалькі дзяржаўных камісіяў. На думку Казлоўскага, гэта хутчэй папулісцкая заява, разьлічаная на дасягненьне палітычных мэтаў, у тым ліку — з мэтаю паўзьдзейнічаць на пазыцыю Расеі, каб тая не адмаўлялася ад падтрымкі асабіста Аляксандра Лукашэнкі.

Да таго ж, экс-міністар зьвяртае ўвагу, што на скарачэньне не прадугледжаныя грошы ў бюджэце, а новая прызыўная кампанія сьведчыць, што салдатаў у войску ня стане меней. Павал Казлоўскі заяўляе, што ня бачыць прыкметаў сапраўднае вайсковае рэформы і ўжо не спадзяецца іх убачыць пры цяперашнім кіраўніцтве.

(Казлоўскі: ) “Гэтае рэфармаваньне трэба было рабіць дзесьці, як мы і плянавалі, у 95-96 годзе. Сёньня гэта ўжо як пажар ахапіў увесь дом, і пачынаецца тушэньне гэтага пажару”.

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Радыё Свабода
-25%
-10%
-5%
-20%
-30%
-21%
-20%
-10%
-30%
0069757