Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Два чалавекi загiнулi, пяцёра параненыя i знаходзяцца ў крытычным стане. Такiя вынiкi здарэньня, што адбылося ў Кобрыне ўначы 8 лiпеня пасьля таго, як абвалiўся балкон у адным з жылых дамоў. Па гэтым факце Кобрынскай мiжраённай пракуратурай узбуджана крымiнальная справа.



Трагедыя адбылася ў самым цэнтры Кобрыну – на вулiцы Пушкiна. У адной з кватэраў у шматпавярховым доме кампанiя маладых людзей адзначала дзень нараджэньня мясцовай жыхаркi Тацяны Ярамчук. Прыкладна а другой гадзiне ночы 8 лiпеня яна разам з гасьцямi выйшла на балкон уласнай кватэры, што месьцiца на чацьвертым паверсе. Балкон, якi знаходзiўся ў аварыйным стане, ня вытрымаў натоўпу i абвалiўся. Ад атрыманых пашкоджаньняў памерла спадарыня Ярамчук i ейная сяброўка. Яшчэ пяць чалавек былi шпiталiзаваныя (прычым стан здароўя двух удзельнiкаў здарэньня, што зараз знаходзяцца ў рэанiмацыi, кобрынскiя медыкi ацэньваюць як вельмi цяжкi). На месца трагедыi выяжджала апэратыўная група на чале з кiраўнiком Берасьцейскай управы Мiнiстэрства па надзвычайных сытуацыях Канстантынам Шэршуновiчам.

(Шаршуновiч:) "Прычына будзе афiцыйна ўстаноўлена, калi правядуць экспэртызу таго, што засталося ад балкону. Пакуль лiчыцца, што абвал адбыўся з-за перавышэньня нагрузкi: сем чалавек выйшлi на балкон, якi быў вельмi слабы, трухлявы. Яго рамантавалi ў 1996 годзе, узмацнялi, але стан яго быў вельмi cлабы. Таму сёньня спэцыялiсты ды экспэрты зробяць сваё заключэньне па факце абвалу. Але лiчыцца, што прычына – падвышэньне нагрузкi на балкон".

Прадстаўнiкi Мiнiстэрства па надзвычайных сытуацыях запэўнiваюць, што неаднаразова зьвярталi ўвагу гарадзкiх уладаў Кобрына, на аварыйны стан гэтага балкону ды iншых збудаваньняў. Але большасьць такiх зваротаў ня былi ўспрынятыя мясцовай вэртыкальлю.

Самi жыхары гораду распавядаюць пра тое, што новапрызначаны старшыня Кобрынскага гарвыканкаму Вiталь Бялiнскi распачаў сваю дзейнасьць з таго, што загадаў пафарбаваць белай фарбай усе бардзюры. Гаворыць жыхар гораду Юрый Жыдовiч:

(Жыдовiч: ) "Увесь горад так рэагаваў: людзi пальцамi тыкаюць, што гэта – выкiнутыя на вецер грошы. Прычым пафарбавалi ва ўсiх падваротнях (нават там, дзе нiхто не паркуецца)".

(Кар.:) "А з чым гэта зьвязана, чаму фарбавалi?"

(Жыдовiч:) "Ня ведаю. Можа так новаму мэру захацелася, каб усё было белае i прыгожае".

Кобрынская мiжраённая пракуратура распачала крымiнальную справу па факце трагедыi ў доме па вулiцы Пушкiна. Але пытаньне пра тое, хто канкрэтна будзе прыцягнуты да адказнасьцi, пакуль застаецца без адказу.



Алег Супрунюк, Берасьце