Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Іван Сушынскі памёр раніцай 4 ліпеня ў 5-м клінічным шпіталі. Напярэдадні яго знайшлі ў ягонай менскай кватэры з траўмай галавы, сьлядамі катаваньняў на целе і некалькімі нажавымі ранамі.

Сьледзтва вядуць міліцыянты Савецкага райаддзелу міліцыі, яны кажуць пра разбойны напад на пацярпелага і не выключаюць карысьлівых матываў.

Між тым, кіраўнікі Беларускай лігі сэксуальных меншасьцяў схільныя лічыць, што злачынства зьвязанае з праявамі гамафобіі. Яны зьвяртаюць увагу на вялікую колькасьць падобных злачынстваў у Беларусі.

Іван Сушынскі ўзначальваў гей-клюб "Оскар", які закрылі ў пачатку 2000 году пасьля канфлікту з уладальнікам памяшканьня.



Алег Грузьдзіловіч, Менск
,