Поддержать TUT.BY
145 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры


/

Год назад — 27 февраля 2020-го — в Беларусь пришел коронавирус. А через месяц появилась первая официальная жертва COVID-19. В ночь с 30 на 31 марта в Витебске умер Виктор Дашкевич — заслуженный артист Беларуси, ведущий мастер сцены Национального академического драматического театра имени Якуба Коласа.

  • Татьяна Матвеева Журналист TUT.BY

 

3 января 2020 года Виктор Дашкевич отметил 75-летие. Скромно, как вспоминает жена Светлана:

— У 2015-м — на 70-годдзе мужа, у тэатры зладзілі бенефіс у яго гонар. А на 75-годдзе ні на працы, ні дома вялікай урачыстасці з гэтай нагоды не рабілі. Віктар сказаў: будзе ў мяне значная роля — тады і адзначым. Таму ўсё прайшло сціпла, мужа павіншавалі калегі і сваякі. Ніхто не мог нават падумаць, што гэта яго апошні дзень нараджэння. Віктар быў поўны сіл, энэргіі, меў шмат планаў на жыццё і творчасць.

Однако у жизни был свой «сценарий». В марте супруги Дашкевичи попали в больницу — оба с пневмонией. У Виктора диагностировали коронавирус. Еще до госпитализации у него была хроническая обструктивная болезнь легких. Актеру стало хуже, его забрали в реанимацию, подключили к аппарату ИВЛ. Врачи сделали все возможное, но через пять дней он умер.

Виктор Дашкевич стал первым пациентом в стране, о чьей смерти от COVID-19 стало известно.

Фото: Сергей Серебро
Виктор Дашкевич на праздновании своего 70-летия. 2015 год. Фото: Сергей Серебро

«Так мы і развіталіся — і ніхто не думаў, што ў апошні раз»

Светлана Дашкевич вспоминает последние дни жизни мужа:

— Мы з Віктарам ляжалі ў розных палатах у дыспансеры на вуліцы Суражскай, бачыліся, размаўлялі. Потым яго вырашылі перавесці ў «чыгуначную» бальніцу. Я сабрала яму сумку. І ён на сваіх нагах пайшоў у машыну хуткай дапамогі. Так мы і развіталіся — і ніхто не думаў, што ў апошні раз. Ён адчуваў сябе няблага. Неўзабаве патэлефанаваў: «Не хвалюйся, я — у рэанімацыі, тут у мяне забяруць тэлефон, трымай сувязь з дактарамі».

Хутка мне паведамілі, што мужу стала горш. Яго паклалі пад апарат ШВЛ.

Пяць дзён, пакуль Віктар быў у рэанімацыі, уся сям’я знаходзілася ў вялікім напружанні. А потым прыйшла чорная вестка.

Фото: Олег Климович
Виктор Дашкевич с женой Светланой в фойе витебского драмтеатра. Фото: Олег Климович

«Важна, што беларусы даведаліся: каранавірус існуе, і ад яго можна памерці»

В тот же день, 31 марта, первую смерть пациента с коронавирусом в нашей стране прокомментировал Александр Лукашенко:

— Поступил с тяжелой пневмонией, на ИВЛ лежал, спасали его. Мы подозреваем, что кроме пневмонии и других болезней, был и этот вирус [COVID-19]. Мы же просили. Ему завтра будет 80 лет, чего ты ходишь по этой улице и тем более работаешь? Стариков однозначно нужно беречь, потому что у них ослабленный иммунитет. И во-вторых, у них букет заболеваний… Жена здоровая, она же с мужем жила, дочь здоровая. Потому что иммунитет крепкий. А он, бедолага, не выдержал. Слушайте, уже более 10 лет он на пенсии. Пошел на работу. Я не осуждаю. Может, просто мужественный человек, но надо поберечься. А если люди этого не понимают, мы ничего в этом плане не сделаем.

Светлана Дашкевич считает, что ее муж в 75 лет работал, так как чувствовал в себе и силы, и желание служить театру:

— Наш кіраўнік выказаўся, што Віктар, маўляў, ужо стары дзед, і яму трэба сядзець дома, а не хадзіць у тэатр. Аднак сысці з тэатра — вельмі цяжка для акцёра. Ёсць артысты, якім і 80, і 90 гадоў - а яны жадаюць працаваць на сцэне і робяць усё для таго, каб быць у прафесійнай форме. Тэатр так проста ад сябе не адпускае, ён для акцёра — жыццё.

Мне шмат хто казаў: крыўдна і непрыемна, што прэзідэнт так выказаўся. Лічу: гэта факт ягонай асабістай біяграфіі - як ён выказаўся. Але думаю, што ў гэтым выказванні быў і станоўчы момант: дыягназ «каранавірус» усё ж такі прагучаў на ўсю краіну — у першы раз. Так атрымалася, што менавіта Віктар Дашкевіч стаў першым беларусам, чыю смерць ад COVID-19 афіцыйна агучылі. На жаль, менавіта Віктар атрымаў такую атэстацыю. Але было важна: беларусы нарэшце даведаліся, што ў нас гэты вірус існуе і што ад яго можна памерці.

Фото: Игорь Матвеев
Концертная версия спектакля «Сымон-музыка». Ее в витебском драмтеатре представили в ноябре 2012 года — к 130-летию со дня рождения Якуба Коласа. Виктор Дашкевич — в роли Деда Курилы, слева — режиссер Михаил Краснобаев. Фото: Игорь Матвеев

Позже семье актера пришлось пережить еще одну неприятную ситуацию: замначальника облздрава Людмила Ковалева в эфире телеканала «Беларусь 1» заявила, что Виктор Дашкевич заразился на репетиции — от «гражданина из зарубежья». Без разрешения родственников она также назвала всей стране диагноз актера: «двусторонняя пневмония», «хроническая обструктивная болезнь легких» и другие заболевания. В процессе лечения, сообщила Ковалева, Дашкевичу сделали тест на коронавирус, и он показал положительный результат. Все это, по словам чиновницы, осложнило течение основного заболевания.


Напомним, журналиста TUT.BY Катерину Борисевич сейчас судят за то, что она с разрешения родственников рассказала читателям своей статьи о том, что погибший Роман Бондаренко был трезв — разгласив тем самым, по мнению следствия, врачебную тайну.

Катерине и анестезиологу-реаниматологу БСМП Артему Сорокину, подтвердившему ей ноль промилле в крови Романа, грозит до 3 лет колонии.


Журналисты выяснили, что под «гражданином из зарубежья» Ковалева имела в виду режиссера из Москвы Александра Дольникова. Он возмутился, что его считают источником коронавируса в витебском театре, и потребовал официального извинения.

— З гэтага зрабілі непрыгожую гісторыю. Прадстаўніца аблздрава сказала, што вірус прывёз рэжысёр з Расіі Аляксандр Дольнікаў. Але ён два месяцы знаходзіўся ў Віцебску, працаваў з нашымі акцёрамі і нікуды не ездзіў. 18 сакавіка мы з мужам прысутнічалі на здачы ягонага спектакля. Мы з Віктарам сядзелі побач, а на адлегласці ад нас — Дольнікаў. Ніякіх кантактаў паміж рэжысёрам і мужам не было. Лічу, што аблздраву проста трэба было знайсці нейкія адгаворкі.

Нам са старэйшай дачкой Вікай многія тады казалі: вы ж можаце паскардзіцца, падаць у суд на тых, хто агучыў дыягназ Віктара. Але мы гэтым не займаліся і не збіраемся займацца.

Фото: Сергей Серебро
3 января 2015 года в Коласовском театре состоялся бенефис актера — к его 70-летнему юбилею. В премьерном спектакле «Дзікае паляванне караля Стаха» он сыграл шляхтича Рыгора Дуботовка. Фото: Сергей Серебро

«На пахаванні былі толькі я, старэйшая дачка і зяць»

Светлану Дашкевич выписали из больницы 24 марта и велели две недели находиться дома — на самоизоляции. Но с мужем попрощаться разрешили. Похороны прошли 1 апреля.

— Зараз труну з нябожчыкам, у якога быў каранавірус, нават ставяць у рытуальнай залі. А тады гэта была першая смерць у краіне ад гэтай хваробы. Ніхто не ведаў, як і што будзе. Мы нават не ведалі, ці можна Віктара хаваць. Набыццём труны, прыналежнасцей займаўся тэатр. І ў мяне пыталіся: а цела вам аддадуць?

На пахаванні былі толькі ўтрох: я, Віка, зяць. Малодшая дачка, Анюта, са сваім мужам не прыехалі з Санкт-Пецярбургу: была закрыта мяжа. Прысутнічалі і невядомыя людзі. Яны нам не прадставіліся і сачылі, каб на развітанні не было шмат народу.

Труна была закрытая. Нам дазволілі да яе падыйсці - на адлегласці прыкладна 1,5 метра, каб паглядзець, ці наш гэта нябожчык. Віка папрасіла, каб бацьку надзелі акуляры, паклалі насоўку. Гэта зрабілі - і труну зачынілі.

Хавалі мужа на Георгіеўскіх могілках. Нам сказалі, што ў храме няма магчымасці зрабіць дэзінфекцыю, таму адпяванне адбудзецца на вуліцы. Мы пагадзіліся. Быў жудасны холад. Пакуль ішла служба, мы 40 хвілін стаялі на адкрытым месцы, на вятры. Таму святар — проста гераічны чалавек, што правёў адпяванне ў такое надвор’е, дзякуй яму.

Фото: Сергей Серебро
Фото: Сергей Серебро

Раньше, когда умирал артист-коласовец, гроб ставили на сцену, в театре устраивали гражданскую панихиду. Коллеги и зрители провожали актера в последний путь аплодисментами. У Виктора Дашкевича последняя овация была виртуальной: в два часа дня, когда родные прощались с ним на кладбище, люди писали слова поддержки семье в соцсетях.

Почти весь апрель коллектив театра был в отпуске. В мае работала часть сотрудников: готовили премьеру. И только в июне вышли на работу уже все коласовцы, рассказывает Светлана Дашкевич.

— У красавіку ў тэатры была ўспышка каранавірусу. Аднак хваля пайшла не таму, што нехта кагосьці заразіў у самім тэатры, а таму што эпідэмія ішла па ўсім Віцебску і краіне, і дактары ўжо ставілі гэты дыягназ. Я закрыла бюлетэнь толькі ў канцы красавіка: спачатку знаходзілася на самаізаляцыі, потым бальнічны працягвалі, бо гэта ж было запаленне лёгкіх.

Сярод гараджан была жудасная паніка. І ўсе вельмі баяліся людзей з тэатра. Казалі: у вас там усе паміраюць. Сышоў адзін чалавек, але ішлі чуткі, што памерла шмат.

«Дапамагала трымацца тое, што мяне пакінулі працаваць у тэатры»

— Мы з Віктарам пражылі разам 46 гадоў. Ён быў цудоўны муж, сапраўдны галава сям'і. Да гэтага часу старэйшая дачушка, Віка, ніяк не можа перажыць бацькаў сыход. Анюце, можа, трошкі прасцей — на адлегласці: з-за зачыненай мяжы паміж Беларуссю і Расіяй яна не была на пахаванні. Аня збіраецца прыехаць у Віцебск у сакавіку — на гадавіну, каб наведаць бацькаву магілу.

Фото: Сергей Серебро
Виктор Дашкевич с дочерями Анной (слева) и Викторией. Фото: Сергей Серебро

Коласовскому театру Виктор Дашкевич отдал почти столько же лет, как и жене — 47. Он пришел сюда в 1973 году. А она — чуть позже, в 1979-м. Сейчас Светлана работает в Коласовском ассистентом режиссера.

В витебском драмтеатре Виктор Дашкевич сыграл много ярких ролей. Это Поликар («Званы Віцебска»), Хомутов («Правінцыйныя анекдоты»), Мнишек («Чорная нявеста»), Матей («Несцерка»), Петр Адамович («Пазычанае шчасце»), Захар («Шагал… Шагал…»), Дуботовк («Дзікае паляванне караля Стаха»), митрополит Болвонович («Хрыстос прызямліўся ў Гародні»), профессор Райсер («Доктар філасофіі»), Мисено («Дурнічка») и другие.

В 71 году Виктор Дашкевич получил звание заслуженного артиста Беларуси. Жена объясняет, почему это произошло так поздно:

— Як акцёр Віктар быў вельмі сумленным і адказным, але не нахабным. А ў артыста павінны быць «локотки». Гэтай якасці, напору, у мужа якраз і не было. Ён не прасіў у рэжысёраў ролі, ўсё жыццё баяўся некаму перашкодзіць. Радаваўся, што ў акцёрскую прафесію прыйшоў унук Васіль, і хацеў быць для яго прыкладам — у тым ліку чалавечай годнасці.

Віктар 25 гадоў адпрацаваў загадчыкам трупы. Гэта, лічы, завуч у тэатры. І артысты яго любілі, казалі, што ён — «самы акцёрскі загадчык трупы». Заўсёды абараняў артыстаў, бо сам быў артыст. Той, хто не ведае акцёрскага хлеба, думае, што гэта вельмі лёгкая праца. А артыст, нават калі ён іграе сярэднюю ролю, губляе энэргіі болей, чым шахцёр за смену. Сваю энэргію акцёр аддае гледачу.

Фото: Сергей Серебро
Фото: Сергей Серебро

— Пасля смерці мужа мне дапамагала трымацца тое, што мяне пакінулі працаваць у тэатры. Я вельмі за гэта ўдзячная. Бо тады, мінулай вясной, усё магло быць: я — пенсіянерка, да таго ж — кантакт першага ўзроўню. Аднак я засталася на працы. Вялікі дзякуй адміністрацыі: у гэты першы год без мужа мне было куды пайсці і чым заняцца.

Хачу паставіць помнік Віктару: тэатральныя калоны, прыступкі i надпіс — «Мы разам ляцім да зор».

-99%
-10%
-10%
-30%
-21%
-57%
-20%
-10%
-40%