Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Учора на паседжаньне гэтай фракцыі выступаў старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

У праекце рэзалюцыі, у прыватнсьці, гаворыцца:

"Фракцыя лібэральных дэмакратаў і рэфарматараў Парлямэнцкай Асамблеі, якая налічвае 84 дэпутаты ад 32 краінаў, разглядае маючыя адбыцца прэзыдэнцкія выбары ў якасьці рэальнай магчымасьці спыніць самаізаляцыю Беларусі. Выбары – гэта магчымасьць адбудаваць прынцып падзелу ўлады і пачаць неабходныя эканамічныя і сацыяльныя рэформы. Лібэральныя дэмакраты і рэфарматары разглядаюць стварэньне плюралістычных выбарчых камісіяў вельмі важным фактарам для правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Група выказвае сваю глыбокую заклапочанасьць фактам, што прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партыяў і патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты не былі ўключаныя ў склад камісіяў на раённым і гарадзкім узроўнях… Лібэральныя дэмакраты і рэфарматары заклікаюць беларускія ўлады перагледзець працэс фармаваньня выбарчых камісіяў…"

Заўтра фракцыя зацьвердзіць канчатковы тэкст праекту рэазлюцыі.

У прэсавым сакратарыяце фракцыі лібэральных дэмакртаў і рэфарматараў нам таксама паведамілі, што ў чацьвер на паседжаньні камісіі ў справах законнасьці і правоў чалавека Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы адбудзецца абмеркаваньне стану правоў чалавека ў Беларусі. Яно будзе мець закрыты характар. На яго запрошаныя абедзьве беларускія дэлегацыі – апазыцыі і ўрадавая, а таксама экспэрты Тацяна Процька і Барыс Звозкаў. Па выніках працы Камісіі абдудзецца прэсавая канфэрэнцыя.



Мікола Іваноў, Прага