1. Прогноз: «Без урегулирования политического кризиса экономика будет терять миллиарды в год»
  2. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)
  3. Весна не порадовала белорусов погодой, а каким будет лето?
  4. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках
  5. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  6. Личный опыт. Как в Беларуси стартовало бесплатное исследование иммунитета против COVID-19
  7. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  8. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  9. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  10. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  11. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  12. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  13. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  14. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  15. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  16. Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга
  17. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  18. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  19. После заявления Минтруда, что ветераны не получат выплаты к 9 мая, BYSOL запустил сбор. Сколько собрали
  20. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  21. В Минске рассматривают большое «дело студентов». К зданию суда пришли более ста человек, прошли задержания
  22. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  23. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  24. Возле Дома правосудия в Минске во время процесса над студентами задержана журналист TUT.BY
  25. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Поговорили с белоруской, которая уехала за мужем в сектор Газа
  26. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  27. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  28. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  29. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  30. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки


Аляксандар Лукашэнка сёньня ізноў абвінаваціў сваіх палітычных апанэнтаў у тым, што яны езьдзяць за мяжу, каб паліваць брудам краіну. Гэтую заяву ён зрабіў у часе сустрэчы з прадстаўнікамі працоўных калектываў Берасьця.

Учора і сёньня Лукашэнка знаходзіўся ў Берасьці. У нядзелю ён шмат часу правёў з Патрыярхам Алексіем ІІ. Разам яны ня толькі наведвалі праваслаўныя храмы гораду, але й бралі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі "Памяць", што ладзілася на тэрыторыі Берасьцейскай крэпасьці. У часе наведаньня Лукашэнкам гэтага мэмарыяльнага комплексу, у крэпасьці і на вуліцах, што знаходзяцца побач, распаўсюджваліся адмысловыя налепкі. На іх былі ўзгаданыя словы першага беларускага прэзыдэнта пра тое, што ня толькі ўсё дрэннае было зьвязана ў Нямеччыне з Адольфам Гітлерам.

Сам Лукашэнка запэўніваў Маскоўскага Патрыярха, што цяперашняя дзяржаўная ідэалёгія ў Беларусі амаль цалкам супадае з хрысьціянскім вучэньнем, і што ён і надалей будзе падтрымліваць праваслаўную царкву.

Сёньня Лукашэнка наведаў шэраг прадпрыемстваў Берасьця і быў зьдзіўлены, што ў прамысловасьці гораду існуе шмат праблемаў. Асабліва яго зьбянтэжыла інфармацыя пра стан справаў на электрамеханічным заводзе. Лукашэнка паабяцаў звольніць з працы дырэктара прадпрыемства і міністра прамысловасьці, калі да канца году тут ня будзе павялічаны заробак і колькасьць працоўных месцаў.

І ўсё ж асноўная тэма прамоваў Лукашэнкі ў часе наведаньня Берасьця тычылася прэзыдэнцкіх выбараў. Ён запэўніваў, што не зьбіраецца прасіць берасьцейскіх выбаршчыкаў, каб яны галасавалі менавіта за яго. "Больш за 20 чалавек жадаюць сесьці ў прэзыдэнцкае крэсла – выбірайце любога, каго хочаце," – гаварыў Лукашэнка.

Што да сваіх апанэнтаў па выбарчай кампаніі, дык Лукашэнка чарговы раз абвінаваціў іх у тым, што яны езьдзяць на Захад і паліваюць брудам Беларусь. "Хутка яны да вас прыедуць, – зьвяртаўся Лукашэнка да берасьцейцаў. – Вы спытайце, дзе іхныя дзеці, дзе самі гэтыя прэтэндэнты працуюць і дзе бяруць грошы, каб весьці выбарчую кампанію?"

Нешта спытаць у самога Лукашэнкі берасьцейцы магчымасьці так і не атрымалі.

Алег Супрунюк, Берасьце
-10%
-17%
-10%
-20%
-11%
-30%
-25%
-15%
0068422