Поддержать TUT.BY
144 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  2. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  3. Мининформ прекратил вещание телеканала Euronews в Беларуси
  4. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  5. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  6. Можно ли отсрочить климакс? Гинеколог отвечает на важные вопросы
  7. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  8. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  9. На основателей Фонда солидарности BYSOL завели уголовное дело
  10. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно-Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  11. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  12. На какие курорты из Беларуси у туроператоров этим летом запланированы полеты?
  13. Начался суд по делу о наезде BMW на силовиков 11 августа. Водителю грозит до 25 лет тюрьмы
  14. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  15. Задержан глава партии БНФ Григорий Костусев
  16. Сколько стоит тур на море в этом году и где можно отдохнуть в Беларуси? Интервью с экспертом туризма
  17. Уголовные дела на руководителей BYSOL и исчезновение Александра Федуты. Что происходило 12 апреля
  18. Врача-невролога Руслана Бадамшина уволили — в день выхода из СИЗО он пришел на работу позже
  19. «Ура, Гагарин в космосе!» Как дети на «гродненском космодроме» запустили в небо мини-копию ракеты
  20. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  21. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  22. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  23. На картодроме в Стайках открыли сезон. На гоночном треке соревновались на время и Tesla, и УАЗ Patriot
  24. Льняное масло: особенности применения, о которых нужно знать
  25. Кого государство назвало причастными к террористической деятельности после выборов-2020? Инфографика
  26. Врач рассказывает, по каким симптомам узнать пневмонию
  27. Теплое начало недели, а потом — похолодание. Прогноз погоды на ближайшие дни
  28. Белорусов стали массово приглашать на вакцинацию от коронавируса. Узнали, как проходит процедура
  29. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  30. «Ребенок неудачно упал и оказался в коме». История Веры, которая работает в детском хосписе


На думку кіраўніка расейскае Думы Генадзя Селязьнёва, погляды Натальлі Машэравай і Аляксандра Лукашэнкі супадаюць. Ён не выключае, што ў пэрспэктыве яны будуць працаваць у адной камандзе.

Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве сьпікер расейскае Думы Генадзь Селязьнёў заявіў, што бачыць рэальныя прыкметы дэмакратычнага разьвіцьця беларускага грамадзтва ў тым, што ў перадвыбарчай кампаніі бярэ ўдзел шмат кандыдатаў. Пра Натальлю Машэраву Селязьнёў заявіў, што "яна сёньня больш робіць свой імідж як палітыка", бо ў актыўнай палітыцы яна нядаўна.

На думку кіраўніка Дзяржаўнае Думы, погляды Натальлі Машэравай і Аляксандра Лукашэнкі супадаюць. "Яны ня ворагі адно для аднаго, яны не дыямэтральна супрацьлеглыя асобы, не канкурэнты. Я не выключаю, што ў пэрспэктыве яны будуць працаваць у адной камандзе", — сказаў Генадзь Селязьнёў і дадаў, што дзеяньні апанэнтаў Лукашэнкі, за якімі, паводле расейскага сьпікера, "стаяць добрыя паліттэхнолягі, рэжысэры", скіраваныя найперш на дыскрэдытацыю спадара Лукашэнкі. Разьлік робіцца на тое, каб справакаваць Лукашэнку на эмацыйныя выказваньні, якія потым можна скіраваць супраць самога ж Лукашэнкі, мяркуе спадар Селязьнёў.

Гэтыя заявы былі зробленыя сёньня ў Маскве пасьля таго, як у пятніцу Аляксандар Лукашэнка сказаў пра Натальлю Машэраву літаральна наступнае:

(Лукашэнка: ) "Шмат зрабіў для абраньня гэтага чалавека ў парлямэнт — і тут удар у сьпіну. Чаму я пра гэта кажу? Таму што яна ж цудоўна разумее, што яна ня стане прэзыдэнтам у Беларусі — яшчэ й таму, што, напэўна, усё ж такі на гэтым этапе жанчыну не выбяруць. Гэта вельмі цяжкая праца, прытым пры нашых паўнамоцтвах прэзыдэнцкіх — гэта ж галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі. Ну, слухайце… Што, яна не разумее гэта? Разумее".

Вось як пракамэнтаваў гэтую заяву Андрэй Хмяльніцкі, кіраўнік ініцыятыўнае групы Натальлі Машэравай:

(Хмяльніцкі: ) "Вы ведаеце, без камэнтароў пакуль. Мой адзіны камэнтар — што жанчына цалкам можа быць прэзыдэнтам і галоўнакамандуючым. У шмат якіх краінах галоўнакамандуючы, прынамсі міністар абароны — жанчыны, і спраўляюцца са сваімі абавязкамі ня горш за мужчынаў".

Яшчэ адзін прэтэндэнт, якога Аляксандар Лукашэнка назваў здраднікам, — амбасадар Беларусі ў Латвіі Міхаіл Марыніч, сёньня сказаў з гэтай нагоды:

(Марыніч: ) "Я хачу пракамэнтаваць іншае — ён там адкрыта сказаў: "Я яе зрабіў дэпутатам". Вось самае страшнае. Прэзыдэнт раскрывае свае карты: пра Машэраву ён сказаў, што ён зрабіў яе дэпутатам парлямэнту. Вось дзе самае страшнае, супраць чаго мы мусім сёньня ўсе аб’яднацца. Усе дэмакратычныя сілы мусяць узяць кантроль за выбарчымі — участковымі й Цэнтральнай — камісіямі".

А вось як Міхаіл Марыніч паставіўся да Лукашэнкавага абвінавачаньня ў здрадзе:

(Марыніч: ) "Я ня здрадзіў яму, таму што я яму не служыў, а служыў дзяржаве, і ніколі не праслаўляў нашага "вялікага" правіцеля".

(Карэспандэнт: ) "Ён яшчэ сказаў, што вы яму песьні сьпявалі".

(Марыніч: ) "Правер усе мае выступы на працягу 7 ці колькіх там гадоў — ніводнай песьні ня знойдзеш", — сказаў Міхаіл Марыніч, адзін з прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта.

Яшчэ адзін прэтэндэнт Леанід Сініцын сёньня распаўсюдзіў адмысловую заяву, у якой папрасіў у сям’і Пятра Машэрава прабачэньня за "дзікія", на ягоную думку, паводзіны прэтэндэнта на пост кіраўніка беларускае дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

Гаворыць спадар Сініцын:

(Сініцын: ) "Сутнасьць заявы ў тым, што раздражняе рыторыка шклоўска-агурковага базару. Як ты можаш увогуле казаць пра імя Машэрава? Што ты — у параўнаньні з Машэравым? Машэраў — гэта ўвасабленьне ўсіх партызанаў, і Машэраў хоць пасьля сябе нешта пакінуў. Пакінуў ня "нешта", а пакінуў Менск. А тое, што ты пакінуў, — па сутнасьці нічога няма. Вось што раздражняе. Вось гэтая шклоўска-агурковая базарная рыторыка. А Натальля Машэрава — відаць, у ёй ёсьць бунтарскі дух ейнага бацькі".

(Карэспандэнт: ) "Тое, што ён сказаў, што жанчына ня можа стаць прэзыдэнтам — вы з гэтым згодны?"

(Сініцын: ) "Прэзыдэнтам можа быць любы чалавек, любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

Леанід Сініцын пракамэнтаваў і наступную заяву Аляксандра Лукашэнкі, які заклікаў іншых кандыдатаў 3-га ліпеня прабегчы праспэктам Францішка Скарыны:

(Лукашэнка: ) "Вось калі мы станем на лыжы гэтыя, на канькі, прабяжым ад плошчы Перамогі да плошчы Незалежнасьці й назад — народ будзе бачыць, хто сёньня здаровы, а хто хворы".

Вось як адрэагаваў на гэтую прапанову спадар Сініцын:

(Сініцын: ) "Калі б мы выбіралі прэзыдэнта па лыжах толькі ці там па ўменьні хутка даіць кароў, дык гэта іншае пытаньне. А мы выбіраем прэзыдэнта паводле трохі іншых якасьцяў. Я б яму прапанаваў згуляць са мной у шахматы — публічна, на плошчы Незалежнасьці. Вось тут бы вы паглядзелі. Я думаю, магчымасьці гуляць у шахматы кажуць пра іншыя здольнасьці, якія скрайне неабходныя кандыдату на прэзыдэнта".

Юры Сьвірко, Менск
-20%
-10%
-17%
-20%
-45%
-20%
-15%
-10%
-10%
-90%
-10%
-40%