Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Сёньня ініцыятыўная група Сямёна Домаша ўпершыню выйшла на віцебскія вуліцы зьбіраць подпісы. Гэта адразу прыцягнула ўвагу надзвычай пільных грамадзянаў ды міліцыянтаў.



Два стацыянарныя пікеты зь сёньняшняга дня будуць стаяць на вуліцах Віцебску дзеля зьбіраньня подпісаў за вылучэньне Сямёна Домаша на прэзыдэнцкую пасаду.

Апоўдні да аднаго зь пікетаў па вуліцы Чкалава загадчыца бліжняй крамы Натальля Хітрова выклікала міліцэйскі патруль. Спробы пікетоўцаў вырашыць канфліктную сытуацыю мірна плёну не далі. Загадчыца настойліва патрабавала спыніць зьбіраньне подпісаў ля крамы. Яна спасылася ці то на вуснае распараджэньне, ці то на тэлефанаграму зь Першамайскага райвыканкаму.

Два міліцыянты, якія прыбылі на выклік, праверылі ў пікетоўцаў дакумэнты ды, каб выйсьці зь няёмкай сытуацыі, папрасілі пікетоўцаў перасунуць пікет на колькі мэтраў, каб ён ня муляў вока пільнай грамадзянцы Хітровай.



Браніслава Станкевіч, Віцебск