Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Пра гэта заявілі невядомыя, якія называюць сябе афіцэрамі КГБ. Яны даслалі праз Інтэрнэт ліст да беларускіх мэдыяў. Яны папярэджваюць пра тое, што ўлада з мэтай дыскрэдытацыі альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзыдэнта рыхтуе падрывы жылых дамоў і забойствы некаторых кіраўнікоў дзяржаўных органаў.



Кажуць, што небясьпека пагражае, у прыватнасьці, Ярмошыну, Мясьніковічу ды іншым.

Ананімы заклікаюць людзей "забясьпечыць надзейнае закрыцьцё дзьвярэй у склепы і на гарышчы" ды паведамляць у КГБ і ў міліцыю пра ўсе падазроныя рэчы ў пад’ездах дамоў.

Напрыканцы ліста невядомыя запэўніваюць, што і ў КГБ ёсьць тыя, хто "не прадаўся Лукашэнку за кавалак "халяўнай каўбасы".

Кіраўнік цэнтру сувязяў з грамадзкасцю КГБ Фёдар Котаў пракамэнтаваў для Радыё Свабода гэтае пасланьне, назваўшы яго "ня вартай увагі хлусьнёй, якая зараз выкарыстоўваецца, бо ў краіне пачалася барацьба за пасаду прэзыдэнта".

Незалежныя назіральнікі адзначаюць, што гэта ўжо ня першы электронны ліст ад ананімных аўтараў, якія называюць сябе супрацоўнікамі КГБ. Лісты маюць за мэту ўмацаваць давер да беларускіх чэкістаў. Таксама адзначаюць спробу пасварыць Лукашэнку зь ягоным бліжэйшым атачэньнем.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька расцэньвае пасланьне як знак таго, што між сілавымі стуктурамі ў Беларусі пачаўся новы этап барацьбы за лідэрства. "У Беларусі да падобнай інфармацыі трэба ставіцца сур’ёзна, бо дагэтуль усе ранейшыя ананімныя пасланьні збольшага пацьвярджаліся", — лічыць Анатоль Лябедзька.



Алег Грузьдзіловіч, Менск