Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Валеры Шчукін са сьледчага ізалятара падаў скаргу ў гарадзкі суд на пастанову Ленінскага суду.

Валер'я Шчукіна думаюць трымаць пад вартай на Валадарцы яшчэ два з паловай месяцы. Ён жа патрабуе адмяніць 10 сутак адміністрацыйнага арышту, якія яму далі за ўдзел у акцыі 18 траўня — спадар Шчукін кажа, што 18 траўня выконваў свае прафэсійныя абавязкі і ў акцыі "Ланцуг неабыякавых людзей" ня ўдзельнічаў.

Калі яму адмовяць, гэныя 10 сутак Валеры Шчукін мусіць адседзець у прыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна пасьля таго, як выйдзе з Валадаркі.



Любоў Лунёва, Менск
0058648