Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Пракуратура Беларусі вырашыла не пачынаць крымінальнай справы на былых сьледчых Зьмітра Петрушкевіча і Алега Случака.



Пра гэта Свабодзе заявіў сёньня прэсавы сакратар пракуратуры Беларусі Аляксей Таранаў:

(Таранаў: ) "Кіраўніцтва пракуратуры вырашыла адмовіць ва ўзбуджэньні крымінальнай справы, каб не ствараць дадатковай рэклямы немаральным нашым былым супрацоўнікам. Хай гэты паклёп застанецца на іхным сумленьні.

Іхныя дзеяньні мы лічым спробай дыскрэдытаваць праваахоўчыя органы і кіраўнікоў краіны, зьвязанай з выбарчай кампаніяй. Не выключаем, што будуць яшчэ заявы ад іх ці ад каго іншага".

Новыя заявы з абвінавачаньнямі, падобнымі да абвінавачаньняў Петрушкевіча і Случака, сапраўды магчымыя. Некаторыя крыніцы не выключаюць, што іх могуць выказаць былы старшыня КГБ Ўладзімер Мацкевіч і былы генэральны пракурор Алег Бажэлка.

Нагадаю, інтарэс да Мацкевіча і Бажэлкі зьвязаны з заявамі сьледчых Петрушкевіча і Случака, якія мяркуюць, што Лукашэнка зьняў іх летась з пасадаў менавіта за тое, што яны наблізіліся да сакрэта зьнікненьняў вядомых апазыцыянэраў.

Як вядома, гэтыя заявы прагучалі больш за тыдзень таму. І вось днямі ўзьнікла новая хваля цікаўнасьці да Мацкевіча і Бажэлкі. Яна тлумачыцца зьвесткамі пра тое, нібыта абодва знаходзяцца ў Маскве, адкуль зьбіраюцца праз расейскія тэлеканалы зрабіць свае заявы. Дзе ж сапраўды зараз Мацкевіч і Бажэлка?

У КГБ запэўнілі, што былы старшыня Мацкевіч паехаў адпачываць. Куды?

(Котаў: ) "Некуды ў Крым, у Мацкевіча назапасілася некалькі адпачынкаў, так што ён іх аб’яднаў і пайшоў адпачываць ажно да верасьня", — патлумачыў кіраўнік цэнтру сувязяў з грамадзкасьцю КГБ Фёдар Котаў.

А пра нібыта зьніклага былога генэральнага пракурора Алега Бажэлку ўдалося высьветліць наступнае. Паводле жонкі Алега Бажэлкі Маргарыты, ейны муж цяпер у Беларусі, зь ім усё добра, але размаўляць з журналістамі ён ня хоча. Пра тое, што Бажэлка езьдзіў у Расею да сваякоў, але цяпер вярнуўся і "зь ім усё ў парадку", заявіў Радыё Свабода і прэсавы сакратар пракуратуры Аляксей Таранаў.



Алег Грузьдзіловіч, Менск