1. Мингорсуд оставил в силе приговор Катерине Борисевич по делу о «ноль промилле» — 19 мая она должна выйти на свободу
  2. Перестал выходить на связь бывший следователь СК Евгений Юшкевич. Он в СИЗО КГБ
  3. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  4. США возобновляют санкции против «Белнефтехима» и еще 8 белорусских госпредприятий
  5. «В пандемию люди соскучились по общению». В Минске открылся клуб с настолками и баром, сходили туда
  6. «После первой операции Максим все время плакал». История Татьяны и ее сына, которому удлиняют ноги
  7. Ограничения по валюте, будет ли эффект от санкций и «сутки» за привет — все за вчера
  8. От жены водителя Чижа до авторитета. Среди кредиторов «Трайпла» нашлись интересные персоны
  9. Врач-инфекционист рассказал, чем отличается третья волна коронавируса и когда ждать пик заболеваемости
  10. Водитель автобуса передал пассажирам по громкой связи «привет от политзаключенных». Итог: 15 суток
  11. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  12. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  13. В Совбезе говорят о десятках военных учений у границ Беларуси. Разбираемся, в чем дело
  14. Магазины «Домашний» приказали долго жить
  15. Зеленский предложил Путину встретиться на Донбассе
  16. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  17. «Вы не понимаете, что у вас свобода». Семеро немцев хотят перебраться в Беларусь: тут нет локдауна
  18. Названы имена 14 бойцов, освобождавших Беларусь. Проверьте, нет ли среди них ваших родственников
  19. Суперлиги пока не будет. Большинство клубов отказалось от участия
  20. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво
  21. Макей: Мы хотели бы иметь ясность, в каком статусе госпожа назначенный посол намерена работать в Беларуси
  22. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  23. «Гиря для важных государственных компаний». США возобновили санкции — каким будет эффект
  24. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  25. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  26. Вот что Apple показала на своей первой презентации года
  27. В Минске заметили эксклюзивный внедорожник с клиренсом полметра и ценой почти полмиллиона евро
  28. Водители никак не хотели уступить друг другу и устроили две аварии. Видео дорожного конфликта
  29. В Минске появится еще одна служба каршеринга. И вот кто это будет
  30. «Это касается каждого». Врач — о симптомах и профилактике остеохондроза


Сёньня – другі дзень візыту Лукашэнкі ў Маскву. Паводле заявы ягонай прэсавай службы, на сустрэчах з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным і прэм’ерам Міхаілам Касьянавым абмяркоўваліся пэрспэктывы гэтак званага "саюзу Беларусі і Расеі", а таксама эканамічныя пытаньні.



Відавочна, што цяперашні ваяж Лукашэнкі ў Маскву разглядаецца ў кантэксьце будучых прэзыдэнцкіх выбараў. А больш канкрэтна – ці падтрымае Масква Лукашэнку, ці зробіць стаўку на нейкага іншага.

Якія факты сьведчаць пра тое, што Крэмль нібыта адвярнуўся ад Лукашэнкі? Шчыра кажучы, – іх няшмат. Маскве сапраўды не спадабалася крытыка прэм’ера Касьянава, якая прагучала ў Горадні. На нядаўнім пасяджэньні СНД Пуцін не заявіў, як чакалася, пра падтрымку Лукашэнкі на выбарах. Не прагучала такой заявы і цяпер. Нарэшце, журналісты адзначылі, што ў аэрапорце "Унукава" Лукашэнку сустракаў "усяго толькі" міністар па падатках і зборах.

Што да узроўню сустрэчы, дык яшчэ пры Ельцыне Масква адмовілася ад практыкі выезду прэзыдэнта ў аэрапорт нават падчас афіцыйных дзяржаўных візытаў – нават каралеву Галяндыі Пуцін сустракаў у Крамлі. Да трапу звычайна падыходзіць кіраўнік пратаколу, а ён, паводле рангу, ніжэй за міністра.

З другога боку, цяжка прыгадаць, калі б прэзыдэнт Расеі (былы альбо цяперашні) наўпрост падтрымаў каго-небудзь на выбарах. Наогул, такія крокі ў міжнароднай практыцы атаясамліваюцца з умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы. Што да Касьянава, дык крыўда на гарадзенскую заяву не перашкодзіла яму на ўчорашняй сустрэчы паабяцаць Лукашэнку павялічыць пастаўкі расейскага газу на чвэрць. Пракладка ж газаправоду ў Заходнюю Эўропу праз тэрыторыю Беларусі – праект, ад якога б не адмовілася ніводная краіна.

Паводле некаторых назіральнікаў, можна казаць пра тое, што падкрэсьлена халодныя адносіны Масквы да Лукашэнкі апошняга часу былі часткаю сьвядомай гульні, мэта якой – давесьці яго, як кажуць, да апошняга, каб потым прымусіць пагадзіцца на любыя ўмовы. Калі гэта сапраўды так, дык тактыка дала вынікі – выглядае, што Лукашэнка, збольшага, пагадзіўся ўлічыць расейскія ўмовы спагнаньня ўскосных падаткаў, якія выклікалі ў беларускага боку катэгарычную нязгоду.

Пры ўсім гэтым, адсутнасьць прамых заяваў Крамля пра падтрымку і маскоўскія кантакты апанэнтаў Лукашэнкі пакідаюць яго ў напружаньні. Ацэньваючы візыт ў кантэксьце будучых выбараў, газэта "Московский комсомолец" паведамляе, што так званая "пяцёрка" ягоных апазыцыйных канкурэнтаў (цытую) "мае завязкі на Маскву" . "Інтарэсы лідэра беларускіх камуністаў Сяргея Калякіна лабіруюць частка зюганаўцаў і бізнэс-колы, блізкія да "Отечества," – адзначае газэта. – Былы прэм’ер Міхаіл Чыгір разьлічвае на падтрымку тых, з кім здолеў наладзіць сувязі часам свайго прэм’ерства. Былы міністар абароны Павал Казлоўскі – пратэжэ Начальніка Генштабу Квашніна… Сямёна Домаша… падтрымлівае старшыня Саюзу вытворцаў і прадпрымальнікаў Расеі Аркадзь Вольскі. Акрамя таго, Домаш ужо правёў некалькі асабістых супустрэчаў у адміністрацыі Пуціна…Лідэр беларускіх прафсаюзаў Уладзімер Ганчарык разьлічвае на дапамогу лідэра расейскіх прафсаюзаў Шмакава і палітычнай эліты зь ліку цэнтрыстаў".

"Московский комсомолец" паведамляе, што яшчэ летась Масква прад’явіла Лукашэнку сьпіс беларускіх прадпрыемстваў, над якімі хацела б мець кантроль. Сярод іх – хімічныя і нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, вытворчасьць калійных угнаеньняў, менскія трактарны і аўтамабільны заводы. "Але да гэтага часу, па вялікім рахунку, Лукашэнка толькі карміў абяцанкамі, але не аддаў ва ўласнасьць расейцаў ніводнага буйнога прадпрыемства, – адзначае газэта. – У гэтым сэнсе яго нават можна назваць "нацыяналістам": ён абараняе сваю кішэню, але разам з тым – і нацыянальныя эканамічныя інтарэсы. Аднак чым бліжэй да прэзыдэнцкіх выбараў – тым больш скандальнай робіцца сытуацыя. Паводле інфармацыі з адміністрацыі прэзыдэнта, Пуціну надакучылі бясконцыя размовы, і ён паставіў Лукашэнку жорсткую ўмову: тры месяца на тое, каб прыняць рашэньне – або рэспубліка ўваходзіць у склад Расеі, і пачынаецца прыватызацыя патрэбных Маскве прадпрыемстваў, або на выбарах мы цябе не падтрымаем".

Нагадаю, гэта была цытата з газэты "Московский комсомолец".

Калі інфармацыя пра эканамічныя інтарэсы Крамля адпавядае рэальнасьці, дык у Лукашэнкі насамрэч застаецца невялікі выбар пры вельмі абмежаваным часе. Але тады няма падставаў спадзявацца, што да нейкага іншага кандыдата, якому Крэмль раптам аддасьць перавагу замест Лукашэнкі, Масква прад’явіць патрабаваньні менш жорсткія.

Расейскі фаварыт ў перадвыбарчым марафоне, сапраўды, можа зьмяніцца. Аднак інтарэсы Расеі ў Беларусі наўрад ці зьменяцца ў бліжэйшы час.



Сяргей Навумчык, Прага
-40%
-20%
-50%
-40%
-20%
-30%
-10%
-30%
-20%
0073079